Навучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання

14 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай  М.В. у рамках работы Цэнтра патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» наведалі музей, прысвечаны вайне ў Афганістане, які размешчаны ў Палацы культуры. Таксама дзеці здзейснілі экскурсію па алеі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе яшчэ раз нагадалі пра падзеі вайны ў Афганістане.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання

Дарагім матулям прысвячаецца …

Мама — самае прыгожае слова на зямлі. У мамы самае добрае і ласкавае сэрца. І толькі мамы дораць нам любоў, дабро, пяшчоту і ласку.  суботу, менавіта ў Дзень маці, у школе прайшло святочнае мерапрыемства, на якім гучалі песні, дзеці чыталі вершы, дарылі мамам кветкі. З вялікім задавальненнем мамы і навучэнцаў 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульні-пошуку «Мазаіка здароўя». Дарослыя і дзеці выдатна правялі час і даведаліся шмат новага пра тое, як умацаваць сваё здароўе.

Продолжить чтениеДарагім матулям прысвячаецца …

Суботні дзень запрашае

14 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

900 – 945 Спартыўныя спаборніцтвы “Самыя спрытныя і ўмелыя” (5 – 9 класы)                                                                                                                   

Месца правядзення – стадыён

Адказныя Сахарэвіч М.М., класныя кіраўнікі

900 – 945 Гульня-пошук “Мазаіка здароўя” 91 — 4 класы)

Месца правядзення – школа

Адказныя Тарасава М.Б., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Спартыўны калейдаскоп “Падлетак. Стыль жыцця – здаровы” з запрашэннем фельчара ФАПа (5 – 7 класы)                                          

Месца правядзення – кабінет № 7

Адказныя Семянчук В.М., класныя кіраўнікі

950 – 1130  Наведванне заняткаў па праграме “Юны армеец” (8,9 класы)

Месца правядзення – СШ № 1 г. Пружаны

Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

 

Продолжить чтениеСуботні дзень запрашае

Навучэнцы 8-9 класаў наведалі заняткі ў Цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец»

7 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка па дапрызыўнай падрыхтоўцы Сахарэвіча М.М. наведалі заняткі ў Цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» на базе СШ № 1 г.Пружаны. Заняткі будуць праводзіцца па суботах на працягу месяца.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8-9 класаў наведалі заняткі ў Цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец»

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

7 кастрычніка вучні  1-4 класаў прынялі ўдзел у святочнай праграме «Давайце ганарыцца, што мы беларусы». Яны пазнаёміліся з паданнем аб паходжанні назвы нашай краіны, новымі беларускімі гульнямі, узгадвалі славутых людзей роднай зямлі. Гучалі беларускія песні, прыказкі, загадкі.

З мэтай фарміравання і развіцця паважлівых адносін да роднай мовы, пачуцця гонару за дасягненні Радзімы, выхавання паважлівых адносін да традыцый, дзяржаўнай сімволікі вучням 5-7 класаў была прапанавана квэст-гульня «Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь». Яны паспяхова прайшлі станцыі “Рэліквія”, “Народная мудрасць”, ”Загадкавая”, “Геаграфічная”, “Музычная”. Самай запамінальнай стала станцыя “Збор бульбы”, дзе кожны паказаў свае фізічныя здольнасці і атрымаў асалоду ад працэсу збірання “другога хлеба”.

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Анонс суботы 7 кастычніка

7 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

900 – 945 Святочная праграма “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”

(1– 4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 4

Адказныя Коверзнева І.М.,  класныя кіраўнікі

950 – 1040  Квэст-гульня “Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь” (5 – 7 класы)

Месца правядзення – кабінет № 5

Адказныя Вашчук А.В., класныя кіраўнікі

950 – 1130  Наведванне заняткаў па праграме “Юны армеец”

(8,9 класы)

Месца правядзення – ЦТДМ г. Пружаны

Адказныя Сахарэвіч М.М. класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 7 кастычніка

Дзень школьных традыцый

Віртуальная экскурсія ў вёску Шубічы “У госці да ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Бабрук М.А.” была арганізавана для вучняў 1-4 класаў. Бабрук М.А. — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, таму заўсёды цікава паслухаць пра вайну з першых вуснаў. Але абставіны склаліся так, што дзеці правялі мерапрыемства ў школе. Факты пра падзеі вайны, якія вучні чулі раней ад самой удзельніцы, прагучалі як ад настаўніка, так і ад самых дзяцей.

Для вучняў 5-9 класаў прайшло мерапрыемства «Беларускія традыцыі і святы нашай мясцовасці», на якім дзеці пазнаёміліся з абрадамі і традыцыямі беларусаў, а таксама расказалі, як адзначаюцца святы ў іх сям’і. Мерапрыемства паказала, што і ў нашы дні беларускія традыцыі і звычаі не забытыя,  навучэнцы цікавіцца гісторыяй продкаў.

Продолжить чтениеДзень школьных традыцый

«З клопатам аб прыродзе»

З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, зніжэння забруджвання навакольнага асяроддзя з дапамогай паасобнага збору адходаў і папулярызацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» прынялі ўдзел у абласным мерапрыемстве па ўборцы смецця «З клопатам аб прыродзе». Дзеці  збіралі смецце ў лясным масіве аграгарадка Шані.

Продолжить чтение«З клопатам аб прыродзе»

Вучні 8-9 класаў здзейснілі велапаход па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані»

У рамках культурна-асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» вучні 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна -патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Вашчук А. В. здзейснілі велапаход па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані». Маёнтак Дзяконскіх знаходзіцца ў в.Каштанаўка. На жаль, ад яго засталіся толькі рэшткі. але атмасфера гістарычных падзей аказала пазітыўны ўплыў на падлеткаў. Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці дзяцей.

Продолжить чтениеВучні 8-9 класаў здзейснілі велапаход па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані»