Кожную суботу разам
Суботні дзень вучні ў школе праводзяць з карысцю. Яны актыўна рыхтуюцца да разнастайных конкурсаў. Сярод іх спартыўна-патрыятычная гульня «Зарница-2023».
Суботні дзень вучні ў школе праводзяць з карысцю. Яны актыўна рыхтуюцца да разнастайных конкурсаў. Сярод іх спартыўна-патрыятычная гульня «Зарница-2023».
Пачаткоўцы ў суботні дзень праявілі свае творчыя фантазіі, наведаўшы майстэрню “На прыгожай зямлі добра жывецца сям’і”. Вучні сярэдняга звяна стварылі калаж “Я і мая сям’я”. Важныя пытанні выхавання дзяцей у сям’і дапамагла раскрыць дыскусія “Сям’я – самае галоўнае і дарагое ў жыцці чалавека”.
24 красавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Экскурсія па ваколіцах аг. Шані “Стань сапраўдным сябрам прыродзе” (1 — 4 класы)
09.55- 10.40 Экскурсія на вытворчыя аб’екты ААТ “Шані – аграпрадукт” (5 – 9 класы)
13.00 — 14.00 Аперацыя “Абеліскі” (члены БРСМ)
У падарожжа “Веснавы дзень у вёсцы” адправіліся пачаткоўцы ў суботні дзень. Вучні сярэдняга звяна ўдзельнічалі ў квэст – гульні “Прафесій розных шмат на свеце”. Вучні 7 — 9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання.
22 красавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Творчая майстэрня “На прыгожай зямлі добра жывецца сям’і” (1 – 4 класы)
09.55 — 10.40 КТС. Калаж “Я і мая сям’я” (5 – 7 класы)
09.55 — 10.40 Дыскусія “Сям’я – самае галоўнае і дарагое ў жыцці чалавека” (8, 9 класы)
1 месца ў конкурсе «Тэарытычны экзамен на веданне ПДР»🥇
3 месца ў конкурсе «Плакат сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху» 🥉
3 месца ў конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда» 🥉
Віншуем з паспяховым выступленнем!👍
15 красавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Падарожжа “Веснавы дзень у вёсцы” (1 – 4 класы)
09.55 — 10.40 Квэст – гульня “Прафесій розных шмат на свеце” ў ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” (5 – 7 класы)
09.55 — 10.40 Сустрэча са спецыялістамі ААТ “Шані-аграпрадукт” “З зямлёй павязаныя лёсам” (7 – 9 класы)
8 красавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы (1 – 9 класы)
09. 55 — 10.40 Спартыўная гульня «Ад старта да фінішу» (1 – 4 класы)
09.55 — 10.40 Спартыўны марафон «Самы спрытны і ўмелы» (5 – 9 класы)
Патрыятычны квэст “Вялікае падарожжа па Беларусі” сабрала на спаборніцтвы вучняў сярэдняга звяна. Вучні 8 – 9 класаў прынялі ўдзел у маладзёжнай экспедыцыі “Дарогамі памяці. Дарогамі адзінства”, навялі парадак каля помнікаў в. Шакуны, в.Козі Брод. Але самым запамінальным у гэты дзень стала закрыццё прышкольнага аздараўленчага лагера «Дружба», дзе выхаванцаў чакалі творчыя майстэрні, караоке-клуб, конкурсы, святочная праграма і дыскатэка. За час канікул усе атрымалі шмат задавальненняў і захавалі цудоўны настрой.
Літаратурная гадзіна “Чытаем разам з мамай, чытаем разам з татам” сабрала пачаткоўцаў у суботні дзень. У падарожжа па старонках сямейных альбомаў адправіліся вучні 5 – 7 класаў. Сямейныя пасядзелкі “Мы за чаем не сумуем, або святы ў сям’і” аб’ядналі 8, 9 класы.
Вучні піянерскай дружыны імя Марата Казея Канюшык Вікторыя і Рамановіч Анастасія прынялі ўдзел у раённай школе піянерскага актыву «Майстар ідэй», дзе з вялікім задавальненнем гулялі ў інтэрактыўную гульню «БРПА — гэта пра нас».
Працягваецца акцыя па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва”.