Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

2 сакавіка прайшоў як дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Гульнёвая праграма “З рога ўсяго многа” сабрала разам вучняў 1 – 4 класаў. Цікавыя конкурсы і гульні прынеслі малодшым школьнікам шмат задавальнення і руху. Вучні 5-7 класаў у рамках мерапрыемстваў занальнага цэнтра для вучняў Ліноўскай, Слабудскай і Шаняўской СШ прайшлі квэст «Цяжка ў вучэнні — лёгка ў баі». Каманды спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці і кемлівасці. А старшакласнікі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Брэсцкая вобласць. Я тут жыву», у ходзе якой павінны былі скласці раёны Брэсцкай вобласці разам, выбраць прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў, назваць помнікі архітэктуры і вядомых спартсменаў. Для некаторых інфармацыя была новай і пазнаваўчай.

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Анонс суботы 2 сакавіка

2 сакавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

0900 – 0945 Гульнёвая праграма “З рога ўсяго многа” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 18

Адказныя Коверзнева І.М., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Піянерскі квэст “Цяжка ў  вучэнні – лёгка ў баі” на базе занальнага цэнтра ў ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  ДУА “Ліноўская сярэдняя школа”

Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Квэст-гульня “Брэсцкая вобласць. Я тут жыву” (8,9 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 3

Адказныя Жырыкава Н.І., класныя кіраўнікі

1045 – 1130 Акцыя “Абеліскі ” (8,9 класы)    

Месца правядзення –  помнік аг. Шані

Адказныя Каляда А.Г., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 2 сакавіка

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Сямейныя пасядзелкі “Як добра, калі мы разам”  сабралі разам вучняў 5 – 7 класаў і іх бацькоў. У рамках работы Школы Актыўных Бацькоў прайшоў сумесны творчы мікс па вырабу паштовак, майстар-класы ад бацькоў з прапановамі, крэатыўнымі ідэямі  па дэкоры  падарункаў да свят. Усе засталіся ў захапленні ад такой працы.

Студыя дызайна “Чароўныя вырабы сваімі рукамі” для 8,9 класаў навучыла рабіць цікавыя фігуры і цацкі, якія можна выкарыстоўваць у якасці падарункаў. Такія сумесныя акцыі аб’ядноўваюць і збліжаюць разам дарослых і дзяцей.   

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Анонс суботы 24 лютага

24 лютага для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

0900 – 0945 Спартыўнае свята “Мой тата самы – самы …” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення –  гімнастычная зала

Адказныя Тарасава М.Б., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Сямейныя пасядзелкі “Як добра, калі мы разам”  (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказныя Каляда А.Г., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Студыя дызайна “Чароўныя вырабы сваімі рукамі” (8,9 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 11

Адказныя Менжынская Г.А., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 24 лютага

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Дню працоўнага навучання, прафарыентацыі і ваенным прафесіям была прысвечана субота 17 лютага. У рамках правядзення ваенна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» навучэнцы пачатковых класаў павінны былі прайсці наступныя станцыі: «Фізічная падрыхтоўка», «Паласа перашкод», «Краяведы». Усе змаганні рабяты прайшлі на выдатна. Кожны атрымаў вялікае задавальненне ад гульні. Вучні 5-7 класаў у рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА “Ліноўская СШ” прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Шчаслівы выпадак”. Анлайн-кансультацыя УА “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж” была карыснай для вучняў 8,9 класаў і дазволіла даведацца аб спецыяльнасцях, умовамі паступлення і тэрмінамі падачы заяў у каледж.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Анонс суботы 17 лютага

17 лютага для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

0900 – 0945 Ваенна-патрыятычная гульня “Зарнічка” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення –  гімнастычная зала

Адказныя Сахарэвіч М.М., класныя кіраўнікі

0900 – 1040 Экскурсія на мехдвор ААТ “Пружанскае” (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  мехдвор ААТ “Пружанскае”

Адказныя Чыбісава М.В., Семянчук В.М., класныя кіраўнікі

1000 – 1130 Інтэлектуальная гульня “Шчаслівы выпадак” на базе занальнага цэнтра ў ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  ДУА “Ліноўская сярэдняя школа”

Адказныя Чыбісава М.В., Семянчук В.М., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Анлайн прафарыентацыйнае мерапрыемства “Анлайн кансультацыя УА “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж” (8,9 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказныя Пекун Н.А., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 17 лютага

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

У суботу 10 лютага члены валанцёрскага атрада “ДОМ” правялі для малодшых школьнікаў квіз “Вместе, дружно, с оптимизмом за здоровый образ жизни”. Яны расказалі і паказалі, якія правілы ЗЛЖ ёсць, як іх прытрымлівацца, што рабіць, каб быць здаровым. Інтэрактыўны дыялог “Аб самым галоўным”  для 5 – 7 класаў правяла педагог-арганізатар. Канешне, размова ішла пра здароўе, асноўныя прынцыпы яго захавання.  Гадзіна перасцярогі  “Рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў. Як яго зберагчы?” была карыснай для вучняў 8,9 класаў. У простай і зразумелай форме педагог правяла гутарку аб фізіялагічныхі асаблівасцях падлеткаў, пра хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам. Берагчы здароўе неабходна заўсёды!

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Анонс суботы 10 лютага

У суботу 10 лютага для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

900 – 945 Квэст-гульня «У шахматным каралеўстве» (5– 9 класы)

Месца правядзення – кабінет № 11

Адказныя Сахарэвіч М.М., класныя кіраўнікі

900 – 945 Квіз “Вместе, дружно, с оптимизмом за здоровый образ жизни”  з удзелам членаў валанцёрскага атрада “ДОМ” (1–4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 18

Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

950 – 1040  Інтэрактыўны дыялог “Аб самым галоўным”  (5 – 7 класы)

Месца правядзення – кабінет № 8

Адказныя Каляда А.Г., класныя кіраўнікі

950 – 1040  Гадзіна перасцярогі  “Рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў. Як яго зберагчы?” (8,9 класы)

Месца правядзення – кабінет № 5

Адказныя Вашчук А.В., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 10 лютага

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

У суботу 3 лютага прайшоў дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Для самых малодшых школьнікаў была арганізавана патрыятычная гадзіна-прэзентацыя  “Со школьного порога шагнувшие в войну”, у ходзе якой яны пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю падчас Вялікай Айчыннай вайны піянераў-герояў. Іх подзвіг – прыклад для ўсіх.   Любоў да Радзімы, самаахвярнасць, мужнасць, смеласць – вось тыя якасці, якія трэба выхоўваць у дзецях. Падарожжа-віктарына “Беларусь – краіна міру і адзінства” сабрала разам вучняў 5 – 7 класаў. Конкурсы, складанне прымавак, карты, адказы на розныя пытанні дазволілі больш глыбей пазнаць нашу краіну.     Інтэрактыўная пляцоўка “Патрыёт.ву” для 8,9 класаў была арганізавана з выкарыстаннем ІКТ, што дазволіла зрабіць мерапрыемства больш цікавым і пазнавальным. 

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Анонс суботы 3 лютага

1 лютага для вас прапануюцца  наступныя мерапрыемствы:

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

900 – 945 Патрыятычная гадзіна-прэзентацыя  “Со школьного порога шагнувшие в войну” (1 – 4 класы)                                                                                                                                                    

Месца правядзення – кабінет № 4

Адказныя  Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Падарожжа-віктарына “Беларусь – краіна міру і адзінства” (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказныя Сунік А.М., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Інтэрактыўная пляцоўка “Патрыёт.ву” (8,9 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 3

Адказныя  Пекун Н.А., класныя кіраўнікі

1700 – 2130 Вечар сустрэчы выпускнікоў “Школа ў нашай памяці назаўсёды”  (9,11 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказныя Вашчук А.В., Менжынская Г.А.

Продолжить чтениеАнонс суботы 3 лютага