Шаламіцкая Паліна і Міранюк Насця сталі пераможцамі ў раённым фотаконкурсе «Сцяг пераможны — радасці сцяг!»

    З мэтай папулярызацыі сярод моладзі дзяржаўнай сімволікі  праходзіў раённы фотаконкурс «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!», прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе!

Продолжить чтениеШаламіцкая Паліна і Міранюк Насця сталі пераможцамі ў раённым фотаконкурсе «Сцяг пераможны — радасці сцяг!»

Фотачэлендж «Сімвалы маёй краіны»

12 мая 2024 года — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная сімволіка з’яўляецца часткай гісторыі і культуры краіны. Любоў да сваёй Радзімы, разуменне непаўторнасці і багацця культурных традыцый адыгрывае вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці. Немагчыма выхаваць у дзяцей пачуцці ўласнай годнасці і ўпэўненасці ў сабе без павагі да гісторыі сваёй Айчыны. Напярэдадні гэтага ўрачыстага дня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» быў арганізаваны фотачэлендж «Сімвалы маёй краіны». Нашы школьнікі выбіралі самыя розныя лакацыі і нечаканыя творчыя рашэнні, але на ўсіх фота адна агульная ідэя — я грамадзянін сваёй краіны і я з асаблівай павагай стаўлюся да сваёй дзяржаўнай сімволікі!

Продолжить чтениеФотачэлендж «Сімвалы маёй краіны»

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ва ўстанове адукацыі

Урачыстая лінейка «Пад флагам Беларусі мы адзіныя», прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». У ходзе лінейкі навучэнцы ўспомнілі пра гісторыю станаўлення дзяржаўнай сімволікі краіны, значэнне асобных элементаў дзяржаўных сімвалаў. Сучасныя герб, сцяг і гімн аб’ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з’яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны — мірнай, моцнай і суверэннай.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ва ўстанове адукацыі

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў ва ўсіх класах 2 красавіка

З мэтай фарміравання ўяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей,  усведамленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі,  ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка 2024 года ва ўсіх класах былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

2 красавіка — Дзень яднання адзначаюць народы двух братэрскіх славянскіх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У час мерапрыемстваў вучні ўспомнілі гісторыю стварэння свята, пагаварылі аб яго важнасці і значэнні для двух брацкіх народаў, аб сяброўскіх адносінах паміж імі. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі абапіраецца на памяць і вопыт беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучае, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не парвуць сваіх брацкіх сувязей.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў ва ўсіх класах 2 красавіка

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 1 красавіка

Традыцыйна першы навучальны дзень чвэрці ў нашай установе адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі, з вынасам сцяга і выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Вучням уручылі дыпломы за перамогі ў конкурсах,  павіншавалі з пачаткам новай вучэбнай чвэрці, пажадалі добрых адзнак, новых перамог і творчых поспехаў. Таксама агучаны планы і задачы, абазначаны галоўныя падзеі, якія чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у чацвёртай чвэрці навучальнага года.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 1 красавіка

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 21 сакавіка. Урачыстасць мерапрыемству надаў выхад сцягавай групы, якая функцыянуе ў школе для афіцыйных выхадаў. Вучні спявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а дырэктар школы падвяла вынікі чвэрці і нагадала вучням аб правілах паводзін на канікулах.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі

Для вучняў 1-4 і 5-7 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Вучні 1-4 і 5-7 класаў 15 сакавіка на адзіным уроку, прысвечаным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, успомнілі асноўныя паняцці “закон”, “права”, “абавязак”, а яшчэ правы і абавязкі грамадзян, якімі яны павінны валодаць. Веды асноўных прынцыпаў і законаў дзяржавы дазваляюць нам быць адказнымі грамадзянамі, якія паважаюць сваю краіну. З цікавасцю дзеці адказвалі на пытанні, прымалі ўдзел у віктарыне, складалі гексы, што мела вялікае выхаваўчае ўздзеянне.

Продолжить чтениеДля вучняў 1-4 і 5-7 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быў праведзены з вучнямі 8,9,11 класаў

З мэтай фарміравання ў вучняў 8,9,11 класаў прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Беларусі, павагі і выканання законаў нашай краіны 15 сакавіка ва ўстанове адукацыі быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Старшыня Шаняўскога сельскага савета Бяляева І.Р., якая была госцем на адзіным уроку, у святочнай абстаноўцы ўручыла вучням, якім споўнілася 14 гадоў, падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быў праведзены з вучнямі 8,9,11 класаў