Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 1 красавіка

Традыцыйна першы навучальны дзень чвэрці ў нашай установе адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі, з вынасам сцяга і выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Вучням уручылі дыпломы за перамогі ў конкурсах,  павіншавалі з пачаткам новай вучэбнай чвэрці, пажадалі добрых адзнак, новых перамог і творчых поспехаў. Таксама агучаны планы і задачы, абазначаны галоўныя падзеі, якія чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у чацвёртай чвэрці навучальнага года.

Добавить комментарий