З мэтай выхавання ў малодшых школьнікаў экалагічнай культуры і любові да прыроды для вучняў 2 класа падчас дадатковых канікул прайшла творчая майстэрня «Экакармушкі для птушак». Рабяты з вялікай ахвотай і задавальненнем майстравалі экакармушкі, выкарыстоўваючы карысны корм для пярнатых. Колькі замілавання і зачарання вызваў у дзяцей працэс развешвання сваіх твораў у школьным садзе!
Перамога на раённым этапе абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!»
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем зімуючых відаў птушак, захавання іх колькасці і падтрымання відавой разнастайнасці, прыцягнення ў практычную дзейнасць па ахове прыроды, выхавання адказных адносін падрастаючага пакалення да праблем захавання птушак з 29 лістапада па 30 снежня 2023 года праводзіўся раённы этап абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!». Журы, разгледзеўшы конкурсныя работы ў адпаведнасці з Палажэннем, вызначыла пераможцаў у намінацыі «Кармушка дабра»: Дыплом I ступені — Кот Яўгеній, Пекун Данііл, Рамановіч Анастасія, Бабей Ягор, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».
Прымаем удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»
Вучні ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прымаюць актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». У перыяд зімовых канікул члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» пад кіраўніцтвам Коверзневай І.М. не толькі кармілі птушак, але і асвойвалі азы бердвотчынга. Дзеці актыўна назіралі за птушкамі, здымалі фота і відэа.