Члены ГА «БРСМ» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма», якія ў летні перыяд працавалі ў складзе студэнцкага атрада ў ААТ «Шані-аграпрадукт», прынялі ўдзел у закрыцці працоўнага семестра. Кожны з іх атрымаў падзяку ад першага сакратара Пружанскага раённага камітэта ГА «БРСМ» У. В.Апалейчук за значны ўклад у развіццё студатрадаўскага руху Пружанскага раёна, а Бульц Н. была ўзнагароджана Граматай за асабісты ўклад у развіццё студатрадаўскага руху.