30 мая ў школе праводзілася агульнашкольнае спартыўнае свята Дзень алімпійца. У ім прымалі ўдзел вучні 1-10 класаў. Пастраенне ўсіх класаў адбылося на пляцоўцы перад школай, затым настаўнік фізкультуры Ціхановіч Я. Д. далажыў дырэктару аб гатоўнасці школы да ўдзелу ў спаборніцтвах. Лепшымі спартсменамі нашай школы на лінейку былі вынесены алімпійскі сцяг і агонь. Пад гімн Рэспублікі Беларусь і гімн школы былі падняты Дзяржаўны і алімпійскі сцягі, затым усе адправіліся на стадыён.
Спаборніцтвы праводзіліся па ўзроставых групах. Змагацца было вельмі цяжка, але як заўсёды самае прыемнае — гэта калі ўзнагароджваюць пераможцаў. А пераможцаў было шмат.