Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Субота  1 лютага ва ўстанове адукацыі была прысвечана развіццю патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Краязнаўчы брэйн-рынг  “Наша малая радзіма” запрасіў вучняў 1-4 класаў і ўключаў у сябе пытанні па геаграфіі, гісторыі, культурнай спадчыне Пружанскага раёна.  Інтэрактыўная пляцоўка “Патрыёт.bу” была карыснай для вучняў 5-8 класаў і прапанавала шмат цікавай інфармацыі пра нашу Радзіму.  Вечар сустрэчы з выпускнікамі “Гартаючы школьны альбом”, які быў падрыхтаваны сіламі вучняў старэйшых класаў, быў напоўнены вясёлымі ўспамінамі, сустрэчамі школьных сяброў, былых выпускнікоў,  і проста добрым настроем.

 

Добавить комментарий