У суботу 21 снежня ў рамках работы занальнага цэнтра навучэнцы 1-4 класаў наведалі ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Рабяты пазнаёміліся з выставай «Генацыд беларускага народа», здзейснілі экскурсію ў музей вылічальнай тэхнікі і сталі пераможцамі гульні «Аб прафесіях важных і патрэбных». Вучні 5-7 класаў пагулялі ў інтэрактыўную гульню «Лабірынт прафесій». Члены драматычнага гуртка актыўна рыхтаваліся да навагодняга вечара. Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у кірмашы прафесій «Зрабі правільны выбар» з удзелам студэнткі 1 курса біятэхналагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт» Краўчук Вікторыі.