Субота 15 лютага прайшла ў школе як дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі і ваенных прафесій. Ваенна-патрыятычная гульня “Зарнічка” сабрала разам вучняў 1-7 класаў. Для іх былі арганізаваны сапраўдныя ваенныя заданні, якія са спрытам выканалі будучыя абаронцы Айчыны. Рухомыя конкурсы чакалі самых маленькіх вучняў. Прафарыентацыйная гульня “Аб прафесіях важных, патрэбных і розных” для вучняў 5-7 класаў дазволіла пазнаёміцца з папулярнымі сучаснымі прафесіямі, запатрабаванымі на рынку працы. Для вучняў 8-9 класаў дзелавая гульня “Білет у будучыню” прапанавала сітуацыі, звязаныя з будучымі прафесіямі, і пошук дадатковай інфармацыі аб ваенных прафесіях, якія могуць зацікавіць хлопцаў. Такія мерапрыемствы дапамаюць вучням у самавызначэнні будучай прафесіі, развіць уменні і навыкі будучых абаронцаў Радзімы.