Субота 25 студзеня ў школе прайшла як дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Сямейныя пасядзелкі “Адпачываем з карысцю” былі арганізаваны для вучняў 1-4 класаў і іх бацькоў. Прыемна было разам з бацькамі праглядзець дзіцячую літаратуру, разам удзельнічаць у конкурсах і складаць прыказкі. У рамках работы занальнага цэнтра на базе школы адбыўся конкурс-гульня “Хорошо, что есть семья – она от бед хранит меня» для вучняў 5-7 класаў сумесна з ДУА «Слабодская сярэдняя школа» . Разнастайныя станцыі і прадуманыя заданні нікога не аставілі абыякавымі. Усе праявілі свае інтэлектуальныя здольнасці, каб прайсці па сцяжынках квэста. Маладзёжны круіз “Усё пачынаецца з сям’і” аб’яднаў вучняў 8-9 класаў. Разам спрабавалі знайсці шлях да моцнай дружнай сям’і. Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю у дзяцей пазітыўнага стаўлення да сям’і як самага каштоўнага ў жыцці чалавека.