Аўтар эмблемы — старшы выкладчык кафедры архітэктуры Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анастасія Віннік. На думку журы, лагатып увабраў у сябе ключавыя рысы #1региона: рашэнне ў асноўных колерах герба Брэсцкай вобласці-даніна традыцыі і павага да мінулага; выкарыстанне аднаго з галоўных сімвалаў прыроднага багацця, магутнасці і мудрасці; вектар да развіцця і прымнажэння спадчыны на аснове дасягненняў розных пакаленняў.