Традыцыйна першая субота лютага прысвечана ва ўстановах адукацыі сустрэчы з былымі выпускнікамі. Школа заўсёды гасцінна адчыняе свае дзверы, каб яшчэ раз убачыць былых вучняў, даведацца пра іх жыццё, дасягненні і проста ўспомніць такія незабыўныя, вясёлыя, бестурботныя школьныя гады. Асаблівая ўвага надаецца выпускам-юбілярам, якія традыцыйна спяшаюцца ў родную школу на сустрэчу школьных сяброў. Гартаючы школьны альбом, усе, хто з настальгіяй, хто з усмешкай акунаюцца ў былыя дзіцячыя і юнацкія гады, успамінаюць сваіх настаўнікаў, каб яшчэ раз падзякаваць ім за іх цяжкую працу, за веды, за разуменне. Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі цудоўную канцэртную праграму, якая выклікала шмат пазітыўных і незабыўных эмоцый.