Правільна выбраць прафесію — значыць выбраць сваё месца ў жыцці. Калі мы маем магчымасць займацца тым, чым падабаецца і атрымліваць за гэта добрую аплату, мы жывем з пачуццём задавальнення. У цяперашні час усё больш увагі надаецца станаўленню сельскай гаспадаркі. На новы ўзровень выходзяць беларускія вёскі, аграгарадкі. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы абсталёўваюцца сучаснай тэхнікай. Устойлівым попытам карыстаюцца прафесіі сельскагаспадарчага профілю. Для вучняў 8-10 класаў прадстаўнікі УА “Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж” правялі прафарыентацыйную сустрэчу і пазнаёмілі старшакласнікаў са спецыяльнасцямі і ўмовамі паступлення ў каледж. Тут можна стаць электразваршчыкам; трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «С», «D»; вадзіцелем аўтамабіля катэгорыі «C», электраманцёрам па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання; поварам; швачкай.