Канікулы ў лагеры. Дзень пяты

7 чэрвеня выхаванцы летніка “Дружба” пабывалі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Падчас экскурсіі ўвага наведвальнікаў была сканцэнтравана на канструкцыі будынка, дзе розныя па памерах аб’ёмы злучаны ў адзіную кампазіцыю, якую ўвенчвае вежа ў цэнтры галоўнага фасада. У размове з экскурсаводам дзеці даведаліся аб гаспадарах маёнтка Швыкоўскіх, іх жыцці ў тыя часы, атрымалі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён зараз жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды. Таксама рабяты пазнаёміліся з выставай музея «Рамёствы і промыслы Пружаншчыны». На свае вочы ўбачылі прадметы побыту дзядуляў і бабуль, змаглі ўбачыць рэдкія Пружанскія вырабы з керамікі, работы народных майстроў Беларусі. Уражлівым стала наведванне фотавыстаў, якія распавядаюць пра падзеі ВАВ і факты генацыду на тэрыторыі Пружаншчыны.

 

Добавить комментарий