Карысныя вясновыя канікулы

Выстава-гульня «У кніжкі дзень нараджэння» запрасіла да сябе вучняў 1-4 класаў. Малодшыя школьнікі з задавальненнем успомнілі прачытаныя казкі, адгадвалі герояў казак і страчаныя рэчы герояў. Для іх была пазнавальнай экскурсія на вытворчыя аб’екты ААТ “Шані-аграпрадукт”. Цікава і незвычайна было ўбачыць вялікія трактары, камбайны, майстэрню і іншыя аб’екты таварыства. Для вучняў 5-10 класаў была арганізавана творчая лабараторыя “Ведай і выконвай правілы пажарнай бяспекі” у рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”.

Добавить комментарий