22 лютага УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» запрасіў усіх выпуснікоў школ раёна на «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі». Навучэнцы 8-9 класаў наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі», дзе пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі, па якіх можна атрымаць адукацыю ў дадзенай установе, наведалі майстар-клас па глебазнаўстве. Таксама даведаліся, што ўпершыню ў 2025 годзе будзе ажыццяўляцца набор па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый». Кірмаш дазволіў будучым абітурыентам атрымаць поўнае ўяўленне аб будучых прафесіях і зрабіць усвядомлены выбар. Навучэнцы каледжа ў гонар гасцей падрыхтавалі святочны канцэрт, паказаўшы, што навучальная ўстанова дае не толькі прафесійную падрыхтоўку.