7 снежня навучэнцы 5-10 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Вашчук А.В. і Семянчук В.М. наведалі музей першага Героя Беларусі У.М. Карвата ў ДУА «СШ №8 г. Брэста». Экскурсаводы падрабязна распавялі пра лётчыка-знішчальніка, пра тое, як просты хлапчук марыў пра самалёты першага класа, як мары ўвасобіліся ў рэальнасць. Вытокамі дабрыні для Карвата былі сям’я, школа. У. М. Карват- гэта увасабленне мужнасці стойкасці, самаахвярнай вернасці свайму абавязку.
Члены гуртка «Драматычны» пад кіраўніцтвам Вашчук А.В. пабывалі ў Брэсцкім тэатры лялек на спектаклі па «Казцы пра цара Салтана» А.С. Пушкіна. Зачаравальная атмасфера тэатра, касцюмы, спецэфекты, гульня акцёраў, дэкарацыі, яркая дынаміка сцэны не пакінулі абыякавымі рабят.
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-круізе «Пазнай Беларусь». Для навучэнцаў 5-9 класаў быў арганізаваны адкрыты мікрафон «Ганаруся сваёй краінай».