Кожную суботу разам. Дзень школьных традыцый

     Творчы бум «Цудоўная казка на вокнах» сабраў разам навучэнцаў 1-4 класаў. Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме «Давайце жыць дружна!». Старшакласнікі праявілі сваю творчасць у рамках работы студыі творчых спраў «Выцінанкі на вокнах».

     Са снежня па сакавік праходзіць абласная экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!». Члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг » далучыліся да акцыі і развесілі на тэрыторыі школьнага двара кармушкі для птушак, якія самі змайстравалі. Рабяты штодня будуць правяраць корм у кармушках для птушак. Хай птушкам будзе лягчэй суровай зімой!

Добавить комментарий