Сумесная акцыя ГА БРПА і ГА БРСМ па стварэнні падарункаў да 8 Сакавіка сваімі рукамі пачалася за тыдзень да свята. Актывісты БРСМ паказалі майстар-клас акцябратам і навучылі іх рабіць чароўны квецік-сяміквецік. Малодшыя школьнікі з творчым запалам падыйшлі да гэтай справы і на свята падаравалі настаўнікам прыгожыя кветачкі, каб іх запаветныя мары і жаданні здзейсніліся.