Сёлета спаўняецца 36 гадоў з таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў апаленую вайной афганскую зямлю. 15 лютага – урачысты дзень з адценнем смутку, са слязамі і болем у сэрцах. Савецкія салдаты з гонарам выконвалі свой абавязак у Афганістане, не здрадзіўшы прысязе часта цаной уласнага жыцця. Імкнучыся ўстанавіць мір у змучанай крывавымі звадамі краіне, байцы праяўлялі мужнасць і гераізм. Жывыя яшчэ маці тых, хто не вярнуўся дамоў з Афгана, стаяць у парадным страі сівыя мужчыны, якія ў 80-я гады мінулага стагоддзя былі юнакамі. Беларусь і беларусы шануюць і помняць тых, хто не здрадзіў воінскай прысязе. 15 лютага ў нашай краіне пазначана як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў школе аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “ Афганістан- наша памяць і боль”. На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць баявое мінулае тых, хто да канца выканаў свой абавязак. Чытачы могуць пазнаёміцца з дакументальнымі і мастацкімі творамі. 15 лютага – Дзень памяці і для ўсіх нас. Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, што засталіся ў жывых.