У рамках акцыі «Карысныя канікулы» і святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна навучэнцы 1-4 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны. Першы прыпынак маршруту — ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы». Дзеці змаглі разгледзець работы выхаванцаў мастацкіх класаў, а таксама наведаць музей школы мастацтваў. Другі прыпынак маршруту — Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось. Рабяты змаглі азнаёміцца з навінкамі літаратуры. Трэці прыпынак — ДЮСШ№1. Асаблівы гонар дзеці адчулі, калі ўвайшлі ў залу, дзе на сцяне размешчаны велізарны плакат з фотаздымкамі выпускнікоў школы Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя, якія сталі прызёрамі Другіх еўрапейскіх гульняў.