Добрай традыцыяй у нашай школе стала ўшанаванне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх, абласных і раённых канферэнцый, алімпіяд, творчых конкурсаў.
Адзначаны прызёры спартыўных спаборніцтваў. Дзед Мароз і Снягурка ўручылі дзецям больш 50 салодкіх падарункаў.
Правядзенне гэтага мерапрыемства стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы ААТ «Шані-аграпрадукт». Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце К.В. Асіпчук павіншавала навучэнцаў і іх настаўнікаў са шматлікімі дасягненнямі і перамогамі. Свята атрымалася радасным для ўсіх яго ўдзельнікаў.