Мастаком я нарадзілася
На пасяджэнні дапытлівых «Народжаная дарыць святло. Творчасць Алены Лось» вучні 3-4 класаў пазнаёміліся з творчасцю і жыццёвым шляхам вядомай беларускай мастачкі.
У свеце мастацтва
З 12 па 17 красавіка ў школе праходзіць тыдзень прадметаў эстэтычнага цыклу. У рамках тыдня вучні 1-2 класаў наведалі конкурсную праграму «Свята фарбаў» і гульню-віктарыну «Вясёлкавы калейдаскоп». Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні паказалі свае веды аб відах і жанрах выяўленчага мастацтва, разгадалі шмат рэбусаў і загадак, акунуліся ў свет мультыплікацыі, пабывалі ў майстэрні рэстаўратараў, адчулі сябе сапраўднымі мастакамі.
У капілцы нашых дасягненняў
Вучань 6 класа Літвіновіч Андрэй заняў першае месца ў адкрытым першынстве Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па легкаатлетычным кросе. Віншуем Андрэя з перамогай!
Шосты школьны дзень з карысцю
Рабочыя зялёнага будаўніцтва займаюцца азеляненнем школьнай тэрыторыі.
Дзень лёгкаатлета. Дзень скакуна
Дзень здароўя ў школе пачаўся са спартыўных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Падчас іх правядзення школьнікі праявілі сваю хуткасць і спрытнасць у бегу на розныя дыстанцыі, скачках у даўжыню і вышыню, кіданні гарматы.
таксама ў гэты дзень пачаткоўцы прымалі ўдзел у гульні-падарожжы “Парады прафесара Загартоўніка”. Вучні 5 — 9 класаў змагаліся за перамогу ў інтэлектуальнай гульні “Эстафета здароўя”. Члены БРСМ выпусцілі інфабюлетэнь “Ярмарка здароўя”. Каманда лёгкаатлетаў школы ўдзельнічала ў раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе ў г. Пружаны.
#инклюзивныйспорт#
З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і развіцця цікавасці да фізічнай культуры і спорту вучні 4 класа прынялі ўдзел у чэленджы «Инклюзивный спорт. Вместе здорово», прымеркаваным да Сусветнага дня здароўя .
Сябруем са спортам
Лепшыя ў вобласці
Дыпломам І ступені ўзнагароджана вучаніца 6 класа Шаламіцкая Паліна, якая стала пераможцам абласнога творчага конкурсу «Величие Родины», прысвечанага Году народнага адзінства, у намінацыі «Вакальная творчасць, сола» з песняй «Беларусь мая» (кіраўнік Бяляева І. Р.)
Віншуем
Дыпломам ІІІ ступені ў конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» у намінацыі «Верш» узнагароджана вучаніца 8 класа Батура Ксенія (кіраўнік Вашчук А. В.)
Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Скульптуры малых форм» узнагароджаны вучань 4 класа Пераедзенка Аляксандр (кіраўнік Тарасава М. Б.)