Ва ўстанове адукацыі ўдзельнікамі інтэрактыўнай пляцоўкі «Мы разам» была арганізавана работа інклюзіўнага майстар-класа сумесна з членамі ГА «БРПА» «Мы разам творчыя асобы». У ходзе сумеснай творчай дзейнасці вучняў 4 класа і валанцёраў была створана пасхальная кампазіцыя. У час працы школьнікі атрымалі навыкі вырабу пасхальных яек з паперы і задавальненне ад сумеснай працы.
Здаровая Зямля — здаровыя людзі
У Міжнародны дзень Зямлі вучні 10 класа прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі «Чысты лес». Нягледзячы на халоднае надвор’е, дзеці ўзялі мяшкі для смецця і рашуча ўвайшлі ў лес, каб аказаць яму дапамогу.
Я і культура
У рамках адзінага дня інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні 5 і 6 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі здзейснілі цікавае падарожжа па памятных мясцінах нашай неабсяжнай краіны. Кожны з захапленнем расказаў аб тых месцах, дзе ён пабываў. Вынікам мерапрыемства вучняў 6 класа стаў выпуск газеты «Падарожжа па Беларусі».
Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года
Пад такой назвай 22 красавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна».
На сустрэчы былі разгледжаны наступныя блокі «Какой ценой Победа нам досталась, ты помни – никогда не забывай!» і «Памятаць дзеля будучыні».
Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы выказалі свае думкі аб ролі моладзі ў жыцці краіны і яе ўдзеле ў рэспубліканскіх патрыятычных акцыях, прысвечаных Вялікай Перамозе, зрабілі акцэнт на будучае, абмеркаваўшы штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа.
Смотри и помни
В рамках Республиканского культурно-патриотического киномарафона “Смотри и помни”, посвящённого 80-летию начала Великой Отечественной войны, в ГУО “Шеневская средняя школа имени Миколы Засима” прошли просмотры фильмов “Брестская крепость” (7 класс), “Возьму твою боль” (9 класс), “Иваново детство” (5 класс), “Летят журавли” (10 класс).
Ребята не только посмотрели фильмы, приняли активное участие в обслуждении, но и создали видеоролики, в которых отразили свои взгляды на события, изображённые в фильмах.
Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!
Днямі ў школе прайшоў першы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Журы вызначыла лепшых чытачоў, якія будуць адстойваць гонар установы на раённым этапе конкурсу.
Наводзім парадак
У ходзе правядзення акцыі «Абеліскі» члены школьнай ячэйкі БРСМ прынялі ўдзел у навядзенні парадку каля помнікаў на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, на месцы гібелі генерала Бахарава, ля памятнага знака на радзіме Р. Шырмы.
Кожную суботу разам
У суботу пачаткоўцы з цікавасцю спаборнічалі ў экалагічнай квэст-гульні “Здаровая Зямля – здаровыя людзі”. Вучні 5 — 9 класаў удзельнічалі ў працоўнай акцыі “Любі свой родны край”. У акцыі “Чысты вадаём” прынялі ўдзел члены БРСМ.