Віншуем пераможцаў абласнога конкурсу «Птушкі — нашы сябры»!

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем зімуючых відаў птушак, захавання іх колькасці і падтрымання відавай разнастайнасці, уключэння ў практычную дзейнасць па ахове прыроды, выхавання адказных адносін падрастаючага пакалення да праблем захавання птушак прайшоў абласны конкурс «Птушкі — нашы сябры», які праводзіцца ў рамках абласной акцыі «Падтрымаем птушак!». У намінацыі «Кармушка дабра» дыпломам ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» Кот Яўгеній, Пекун Данііл, Раманавіч Анастасія і Бабей Ягор (кіраўнік Жэдзік Г.М.). Віншуем пераможцаў абласнога конкурсу «Птушкі — нашы сябры», які праводзіцца ў рамках абласной акцыі «Падтрымаем птушак!»

Продолжить чтениеВіншуем пераможцаў абласнога конкурсу «Птушкі — нашы сябры»!

Са святам, паважаныя жанчыны!

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня традыцыйным у школе стаў канцэрт для настаўнікаў, работнікаў школы і дзяўчат. Сапраўдным падарункам да свята сталі песні, вершы, сцэнкі ў выкананні вучняў школы. Работнікі школы былі адзначаны Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі, а настаўнікі атрымалі сувеніры ў гонар жаночага дня. Увесь дзень у школе панаваў святочны настрой, які з самага ранку стварылі вучні і педагогі. Са святам, паважаныя жанчыны!

Продолжить чтениеСа святам, паважаныя жанчыны!

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

2 сакавіка прайшоў як дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Гульнёвая праграма “З рога ўсяго многа” сабрала разам вучняў 1 – 4 класаў. Цікавыя конкурсы і гульні прынеслі малодшым школьнікам шмат задавальнення і руху. Вучні 5-7 класаў у рамках мерапрыемстваў занальнага цэнтра для вучняў Ліноўскай, Слабудскай і Шаняўской СШ прайшлі квэст «Цяжка ў вучэнні — лёгка ў баі». Каманды спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці і кемлівасці. А старшакласнікі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Брэсцкая вобласць. Я тут жыву», у ходзе якой павінны былі скласці раёны Брэсцкай вобласці разам, выбраць прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў, назваць помнікі архітэктуры і вядомых спартсменаў. Для некаторых інфармацыя была новай і пазнаваўчай.

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Внимание! 27 февраля 2024 года в рамках торжественного мероприятия на мемориальном комплексе «Батальон милиции под командованием Константина Владимирова» (д.Гаи) дан старт Всебелорусскому патриотическому проекту «Память поколений во имя будущего»!

‼️Всебелорусский патриотический проект «Память поколений во имя будущего» приурочен к 80-й годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Проект реализуется в учреждениях образования страны в период с марта по сентябрь 2024 года.

Организаторы:

▫️Министерство образования Республики Беларусь;

▫️Республиканский центр экологии и краеведения.

Партнер проекта:

▫️Белорусский детский фонд.

Приглашаем к участию в проекте творческие коллективы обучающихся и педагогических работников учреждений образования страны! Давайте вместе сохраним историческую память о героизме и подвигах белорусского народа в годы Великой Отечественной войны!

В 2024 году в рамках проекта пройдут следующие республиканские мероприятия:

🔸акция «История Победы в лицах»;

🔸конкурс «Наша Победа. Моя история»;

🔸акция по благоустройству и озеленению территорий «Цветы добра»;

🔸Всебелорусский диктант «Я расскажу о Победе».

‼️В честь торжественного старта уникального патриотического проекта «Память поколений во имя будущего» в учреждениях образования пройдут торжественные линейки и митинги.

С положением о проведении Всебелорусского патриотического проекта можно ознакомиться на сайте👉 rcek.by

Продолжить чтение

У школе прайшла аперацыя «Флікер — гарантыя бяспекі на дарозе»

28 лютага ў рамках раённай прафілактычнай акцыі «У зоне ўвагі ДАІ неабароненыя ўдзельнікі дарожнага руху» у школе прайшла аперацыя «Флікер — гарантыя бяспекі на дарозе». Арганізатарамі акцыі сталі члены атрада «ЮІР», якія не толькі праверылі наяўнасць флікераў у педагогаў і навучэнцаў, але і нагадалі правілы бяспекі на дарозе.

Продолжить чтениеУ школе прайшла аперацыя «Флікер — гарантыя бяспекі на дарозе»

Вучэбная эвакуацыя ў рамках Адзінага дня бяспекі прайшоў у школе

27 лютага — Адіны дзень бяспекі.  З мэтай павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі, прывіцця вучням і работнікам навыкаў бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях, пры тэрарыстычных праяўленнях  ва ўстанове адукацыі прайшла вучэбная эвакуацыя. Вучні і настаўнікі адпрацоўвалі навыкі, неабходныя пры эвакуацыі,  і план эвакуацыі.

Продолжить чтениеВучэбная эвакуацыя ў рамках Адзінага дня бяспекі прайшоў у школе

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Сямейныя пасядзелкі “Як добра, калі мы разам”  сабралі разам вучняў 5 – 7 класаў і іх бацькоў. У рамках работы Школы Актыўных Бацькоў прайшоў сумесны творчы мікс па вырабу паштовак, майстар-класы ад бацькоў з прапановамі, крэатыўнымі ідэямі  па дэкоры  падарункаў да свят. Усе засталіся ў захапленні ад такой працы.

Студыя дызайна “Чароўныя вырабы сваімі рукамі” для 8,9 класаў навучыла рабіць цікавыя фігуры і цацкі, якія можна выкарыстоўваць у якасці падарункаў. Такія сумесныя акцыі аб’ядноўваюць і збліжаюць разам дарослых і дзяцей.   

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Фестываль «Песні вайны, песні аб вайне» прайшоў 23 лютага

23 лютага ў рамках марафона патрыятычных спраў прайшоў фестываль ваенна-патрыятычнай песні «Песні вайны, песні аб вайне», у якім прынялі ўдзел як вучні 1-11 класаў, так і педагогі. Шмат цудоўных песень прагучала аб Вялікай Айчыннай вайне, аб салдатах, іх буднях і подзвігах. Усе з пачуццём патрыятызму і гонару за сваю Радзіму спявалі ваенныя песні. Пранікнёныя і душэўныя словы песень нікога не аставілі абыякавымі. Такія мерапрыемствы выхоўваюць пачуццё патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за салдат, якія аддалі сваё жыццё за Перамогу над фашыстамі.

Продолжить чтениеФестываль «Песні вайны, песні аб вайне» прайшоў 23 лютага

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”

На першым этапе праекта “ШАГ” актуалізаваліся веды аб Узброеных сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведваемся”. У фокусе абмеркавання — пытанні абараназдольнасці і забеспячэння бяспекі краіны, сучаснай арміі, салдацкай доблесці, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне Радзімы, актыўная грамадзянская пазіцыя, павага да подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў, гераізм, мужнасць, баявыя традыцыі, воінскі абавязак, патрыятызм.

Продолжить чтение“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”