Празвінеў апошні званок
30 мая ў школе празвінеў апошні званок — сімвал заканчэння выдатнай школьнай пары для выпускнікоў 11 класа. У гэтым годзе школа выпускае 9 вучняў. Урачыстае віншаванне дырэктара А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных.
Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!
Піянер — значыць першы
22 мая вучні 4 класа папоўнілі рады ГА «БРПА»
Дзень сям’і
Памяць будзе жыць
Урачысты мітынг-рэквіем «Памяць будзе жыць вечна», у якім прынялі ўдзел вучні 11 класа і адміністрацыя школы, на пярэдадні Дня Перамогі адбыўся ля помніка ахвярам фашызму ў аграгарадку Шані.
З вуснаў маладых людзей гучалі пранікнёныя словы ўдзячнасці героям, якія прынеслі Перамогу нашай Радзіме.
Прагучалі таксама прозвішчы 215 нашых землякоў, якія загінулі на франтах, былі закатаваны фашыстамі: іх памяць прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.
Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.