Міністэрства адукацыі інфармуе
Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 20.04.2020 па 30.05.2020.
Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 20.04.2020 па 30.05.2020.
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні ў школе прайшла акцыя “Чысты школьны двор”, у якой актыўны ўдзел прынялі і вучні, і работнікі школы. У ходзе акцыі былі высаджаны кветкі, праведзена пабелка дрэў у школьным скверы, уборка тэрыторыі.
На канікулах члены атрада «Міласэрнасць» і работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у аперацыі «Абеліскі». Падчас аперацыі былі прыведзены ў належны стан помнікі ў аграгарадку Шані, вёсках Козі Брод і Шакуны.
З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму група вучняў школы прымае ўдзел у конкурсе «Вянок славы». Вучні разам з педагогам арганізатарам вырашылі зрабіць вянок сваімі рукамі. Дызайнерамі вырабу выступілі васьмікласнікі.
На працягу вясенніх канікулаў у школе праводзіцца акцыя па зборы макулатуры «Захавай дрэва — здай макулатуру». У акцыі ўдзельнічаюць вучні 1 — 9, 11 класаў, іх бацькі і настаўнікі.
У рамках тыдня фінансавай граматнасці, які прайшоў у школе з 23 па 28 сакавіка, вучні школы пазнаёміліся з відамі банкаўскіх паслуг, плацёжных картак, спосабамі безнаяўнага разліку за тавары і паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дысконтнымі карткамі, якія дапамагаюць з’эканоміць грашовыя сродкі, спосабамі аховы безнаяўных грашовых сродкаў ад крадзяжу.
У суботу, 21 сакавіка, пачаткоўцы адправіліся ў завочнае падарожжа “Прафесіі нашых бацькоў”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў пазнавальнай гульні “Парад прафесій”. Старшакласнікі пазнаёміліся з самымі запатрабаванымі прафесіямі ў дзелавой гульні “У краіне прафесій”.
Таксама ў гэты дзень прайшла акцыя па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва”.
З 16 па 21 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень прафарыетацыі, у рамках якога вучні даведаліся аб самых запатрабаваных прафесіях сучаснасці, зрабілі вывад, што пры выбары прафесіі неабходнай умовай павінны быць тры складаемыя:“Магу, хачу, трэба”. Школьнікі наведалі гульню “Усё аб прафесіях”, гадзіну разважання “Выбіраю прафесію на свой густ”, калейдаскоп прафесій “Свет былых і свет новых прафесій”.
У суботу, 14 сакавіка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у віктарыне “Маё здароўе ў маіх руках”. Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў конкурснай праграме “Складальнікі здароўя” і каманднай спартыўнай гульні «Форд Алімп».
Таксама ў дзень здароўя вучняў сабралі вясёлыя спаборніцтвы па скачках.
Члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Лідар года 2020”.
У апошнюю суботу сакавіка, з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе, увесь свет адключае святло, дэманструючы сваю экалагічную адказнасць і клопат аб навакольным асяроддзі. Ініцыятарам «Гадзіны Зямлі», з дазволу Сусветнага фонду дзікай прыроды, з’яўляецца Таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная сетка».