На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.
Дзелімся вопытам
20 лютага Пружанскі раён прадстаўляў свае педагагічныя набыткі на абласной панараме эфектыўнага педагагічнага вопыту. Для ўдзельнікаў панарамы педагогамі раёна былі прапанаваны шматлікія майстар-класы, адкрытыя ўрокі, а таксама стэндавыя прэзентацыі.
ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» была прадстаўлена выстава «Абрэзкавая мазаіка» (гурток «Гаспадынька») і матэрыялы, прысвечаныя Міколу Засіму, імя якога носіць школа.
Памяць жыве
19 лютага адбыўся сход ГА «БРСМ» на тэму «Герой для мяне — гэта…» Члены пярвічнай арганізацыі падрыхтавалі выступленні пра герояў Беларусі ў сучасны час. Да ўвагі членаў грамадскага аб’яднання была прадстаўлена прэзентацыя пра першага героя Беларусі Уладзіміра Карвата, які загінуў 23 мая 1996 года пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, спрабуючы адвесці самалёт, які страціў кіраванне і падаў, ад населенага пункта.
Яшчэ раз аб адказнасці
18 лютага у школе адбылася сустрэча вучняў 8, 9, 11 класаў з інспектарам ІСН Анур’евым Я. В. на тэму «Інтэрнэт і бяспека. Прафілактыка крадзядоў».
Афганская вайна — жывая памяць
15 лютага вучні школы здзейснілі экскурсію ў г. Пружаны, дзе наведалі сквер, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, яшчэ раз узгадалі падзеі Афганскай вайны і ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.
Дзень памяці воінаў-афганцаў
Афганістан у лёсах нашых землякоў
У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў вучні школы наведалі пакой баявой славы ў Палацы культуры г. Пружаны. Падчас экскурсіі школьнікі мелі магчымасць даведацца аб падзеях Афганскай вайны і лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў Пружаншчыны ў пасляваенны час.
Прысвячаем піянерам-героям
У піянерскай дружыне прайшоў збор «Их юность мужала в боях». На зборы піянеры мелі магчымасць праглядзець і абмеркаваць відэафільм «Дзеці ваеннай пары» і пазнаёміцца з фотавыставай «Піянеры-героі».
Усё пачынаецца са школьнага званка
1 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. У школе сабраліся выпускнікі розных пакаленняў. Шмат выпускнікоў 2010 года з’ехаліся на свой 10-гадовы юбілей. Старшакласнікі і настаўнікі не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.
Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.