Я выбіраю жыццё
30 студзеня вучні старшых класаў праглядзелі і абмеркавалі відэафрагмент «Як цудоўна жыць!» Падчас абмеркавання старшакласнікі прыйшлі да высновы, што жыццё — бескаштоўны скарб, што ў любой сітуацыі заўсёды знойдзецца выйсце.
30 студзеня вучні старшых класаў праглядзелі і абмеркавалі відэафрагмент «Як цудоўна жыць!» Падчас абмеркавання старшакласнікі прыйшлі да высновы, што жыццё — бескаштоўны скарб, што ў любой сітуацыі заўсёды знойдзецца выйсце.
25 студзеня пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Ікібук”. Вучні 5 — 6 класаў спаборнічалі ў сваёй гульні “Бітва эрудытаў”. Старшакласнікі змагаліся за перамогу, наведаўшы рынг інтэлектуалаў “Я ведаю”.
19 студзеня члены гуртка «Юны біёлаг» удзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі «Птушкі ля кармушкі» Дзеці з задавальненнем займаліся падкормкай птушак і вырабам экалагічных кармушак.
18 студзеня пачаткоўцы ўдзельнічалі ў прававой віктарыне “Так ці не?” Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў інтэлектуальна-пазнавальным рынгу “Ты і права”. Члены ГА «БРСМ» аказвалі дапамогу састарэлым жыхарам аграгарадка, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.
15 студзеня вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі прыняты ў рады арганізацыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны членскія білеты.
14 студзеня для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства «Свет праваслаўнай кнігі». Падчас мерапрыемства вучні мелі магчымасць даведацца, што такое праваслаўная кніга, якую карысць яна прыносіць, чаму вучыць. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства праглядзелі і абмеркавалі відэафільм «Біблія для дзяцей».
Падчас зімовых канікул праходзіць актыўная падрыхтоўка да раённага этапу алімпіяды па нямецкай мове.
У сувязі са святкаваннем у 2020 годзе 75-годдзя Вялікай Перамогі падчас зімовых канікул старшакласнікі наведалі гісторыка-краязнаўчы музей СШ №1 г. Пружаны. Сотні экспанатаў, дзясяткі пісьмаў расказалі гасцям аб гістарычным мінулым Пружанскага раёна. Вучні даведаліся, што ўяўляюць сабой фонды музея, на аснове якіх матэрыялаў ствараюцца экспазіцыі і выставы, дзякуючы каму папаўняецца музей экспанатамі. Таксама вучні пабывалі ля помніка, прысвечанага воінам-афганцам, дзе ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
Падчас зімовых канікулаў вучні старэйшых класаў наведалі STEM-клас у СШ № 1 г. Пружаны, дзе навучэнцы маюць магчымасць вывучаць асновы праграмавання, 3D-мадэлявання, канструявання робатаў і многае іншае. Таксама старшакласнікі даведаліся аб тым, што такі клас працуе па ініцыятыве і падтрымцы асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”.
9 студзеня вучні пачатковых класаў былі запрошаны да ўдзелу ў спаборніцтвах кемлівых. Тарасава М.Б. прапанавала вучням пытанні аб жывёльным і раслінным свеце Беларусі, музычных інструментах, кампазітарах і іх творах, касмічным асяроддзі. Падчас спаборніцтваў вучні не толькі ўзнавілі раней набытыя веды, але і даведаліся шмат новага і цікавага.