Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Басак М.В. правёў прафарыентацыйную сустрэчу са старшакласнікамі

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Басак М.В. правёў прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі 9, 10 класаў. Максім Васільевіч расказаў пра магчымасці паступлення ва ўстановы адукацыі сілавых ведамстваў, умовы, перспектывы працаўладкавання. Асабліва карыснай сустрэча стала для хлопцаў, якія хутка стануць будучымі абаронцамі Айчыны.

Продолжить чтениеНачальнік раённага аддзела Следчага камітэта Басак М.В. правёў прафарыентацыйную сустрэчу са старшакласнікамі

Шаламіцкая Паліна  заваявала дыплом ІІІ ступені на раённым этапе VІІІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Здравствуй, мир!»

З мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны з 20снежня па 30 студзеня 2025 года прайшоў раённы этап VІІІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Здравствуй, мир!». У намінацыі «Вакальная творчасць»  вучаніца 10 класа  Шаламіцкая Паліна  заваявала дыплом ІІІ ступені. Віншуем Паліну і  педагога Каляду Алу Георгіеўну з высокім вынікам!

 

Продолжить чтениеШаламіцкая Паліна  заваявала дыплом ІІІ ступені на раённым этапе VІІІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Здравствуй, мир!»

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Субота 25 студзеня ў школе прайшла як дзень узаемадзеяння з сям’ёй.  Сямейныя пасядзелкі “Адпачываем з карысцю” былі арганізаваны для вучняў 1-4 класаў і іх бацькоў. Прыемна было разам з бацькамі праглядзець дзіцячую літаратуру, разам удзельнічаць у конкурсах і складаць прыказкі. У рамках работы занальнага цэнтра на базе школы адбыўся конкурс-гульня “Хорошо, что есть семья – она от бед хранит меня» для вучняў 5-7 класаў сумесна з ДУА «Слабодская сярэдняя школа» . Разнастайныя станцыі і прадуманыя заданні нікога не аставілі абыякавымі. Усе праявілі свае інтэлектуальныя здольнасці, каб прайсці па сцяжынках квэста.  Маладзёжны круіз “Усё пачынаецца  з сям’і”  аб’яднаў вучняў 8-9 класаў. Разам спрабавалі знайсці шлях да моцнай дружнай сям’і. Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю у дзяцей пазітыўнага стаўлення да сям’і як самага каштоўнага ў жыцці чалавека.

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

«Маладосць — час выбару. Куды паступаць вучыцца?»

23 студзеня для вучняў 8-10 класаў прайшла дыялогавая пляцоўка ШАГ. У фокусе абмеркавання — прафесійная арыентацыя, нацыянальная сістэма прафесійнай адукацыі, асаблівасці ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, умовы навучання і магчымасці для самарэалізацыі, прафесійнага станаўлення навучэнцаў, ініцыятыўнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя. Гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Шані-аграпрадукт” Асіпчук К. В., навучэнка УА  «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Ніпарка А. і студэнтка УА  «Палескі дзяржаўны універсітэт» Бульц Д. Старшакласнікі маглі пачуць меркаванне былых выпускнікоў аб ролі адукацыі, шляхах яго атрымання.

Продолжить чтение«Маладосць — час выбару. Куды паступаць вучыцца?»

Республиканские контрольные работы в 2024/2025 учебном году

В 2024/2025 учебном году учащиеся 10-х классов будут писать РКР по физике 11 февраля 2025 года. Еще одна РКР пройдет для учащихся 10-х классов 18 февраля 2025 года. Контролируемым предметом станет белорусский язык.  Уже ставшая традиционной РКР по истории Беларуси пройдет для учащихся 11-х классов 22 апреля 2025 года.  Ознакомиться с полным списком запланированных мониторингов на этот учебный год можно как на специализированном сайте, так и в приказе Министерства образования.

Инструкция для учащихся:

На выполнение контрольной работы отводится 45 минут. Выполнять задания контрольной работы можно в любом порядке. Если не знаете, как выполнить задание, пропустите его и переходите к следующему. При наличии времени после выполнения всей контрольной работы можно вернуться к пропущенным заданиям. Не разрешается пользоваться средствами хранения и передачи информации (учебными пособиями, рабочими тетрадями, атласами, электронными устройствами).

Подробнее можно узнать здесь:

http://monitoring.adu.by

 

Продолжить чтениеРеспубликанские контрольные работы в 2024/2025 учебном году

Грамадзянская адказнасць – твой выбар!

Фарміраванне грамадзяніна сваёй дзяржавы – пачэсная справа. У школе вялікая ўвага надаецца грамадзянскаму і ваенна-патрыятычнаму выхаванню.  Гэта і экскурсіі, паходы па месцах баявой славы, конкурс інсцэніраванай ваеннай песні, агляд строю і песні, Вахта Памяці да 9 Мая, ШАГ, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – значная палітычная падзея для ўсіх грамадзян краіны. Як адбываецца галасаванне, дзе знайсці інфармацыю пра кандыдатаў, як правільна запоўніць бюлетэнь – з гэтымі пытаннямі вучні 5-10 класаў  завіталі на Шаняўскі выбрачы ўчастак №21, дзе старшыня Шаняўскога сельскага савета Бяляева І.Р. у даступнай форме дала на іх адказы. Будзем разам палітычна адукаванымі!

Продолжить чтениеГрамадзянская адказнасць – твой выбар!

Дзень працоўнага навучання і прафесій

18 студзеня шосты школьны дзень запрасіў вучняў пазнаёміцца з прафесіямі і папрацаваць самым. Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку “Кніжнае царства запрашае”. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. правяла інтэрактыўны занятак, пазнаёміла з дзіцячымі выданнямі і арганізавала выставу да 85-годдзя Пружанскага раёна, з якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца таксама. Творчая майстэрня “Экакармушкі для птушак”  прыйшлася даспадобы вучням 5-6 класаў. Сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І.  вырабілі розныя па стылі і напаўненні кармушкі,  разам з настаўнікамі яны былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. А літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” быў арганізаваны для 7-10 класаў і ўключаў у сябе чытанне вершаў, разгадванне рэбусаў, запіс самых прыгожых выразаў на беларускай мове, нават танцы пад гукі беларускіх мелодый.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафесій

“Мова родная – мова модная”

З 13 па 18 студзеня ў школе праходзіў  тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Мова родная – мова модная”. Пачаўся тыдзень агульнашкольнай лінейкай, на якой вучні былі пазнаёмлены з планам  правядзення тыдня. У гэты ж дзень вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе па беларускай мове “Пішам прыгожа”,  а вучні старэйшых класаў даведаліся пра традыцыі святкавання Каляд у пазнавальнай гадзіне “Добры вечар, шчодры вечар!” У аўторак вучні 1-4 класаў наведалі відэасалон “Мультфільмы па-беларуску”. Гледачы атрымалі многа добрых і захапляльных эмоцый.  А для вучняў 5-6 класаў была праведзена займальная інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”, дзе вучні  з захапленнем і запалам  разгадвалі рэбусы, шарады, анаграмы.  Усе  жадаючыя змаглі наведаць выставу ў бібліятэцы “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца”.  У сераду вучні школы змаглі паказаць свае таленты ў конкурсе чытальнікаў вершаў “Расцём беларусамі” і конкурсе песень “Спяваем па-беларуску”. Цікава прайшла гульня-падарожжа “Гучы, маё роднае слова!”  для вучняў пачатковых класаў.   Дэманстравалі сваю эрудыцыю вучні 7-8 класаў у інтэлектуальнай гульні “У родным слове – цэлы свет”. Турнір-віктарына “Па краіне гукаў і літар”  прайшоў у пятніцу. Дзякуючы мерапрыемству вучні замацавалі і пашырылі веды па беларускай мове. У акцыі “Далучыся да народнай мудрасці” ахвотна прымалі ўдзел і вучні, і настаўнікі. Успаміналі прыказкі, фразеалагізмы, загадкі, народныя прыкметы. А літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” быў арганізаваны для 7-10 класаў і ўключаў у сябе чытанне вершаў, разгадванне рэбусаў, запіс самых прыгожых выразаў на беларускай мове, нават танцы пад гукі беларускіх мелодый.

Продолжить чтение“Мова родная – мова модная”