Напярэдадні Дня пажылых людзей члены ГА “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці»

  Напярэдадні Дня пажылых людзей, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне 1 кастрычніка, члены “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці». Сонечнае надвор’е, шамаценне лісця пад нагамі, усмешлівыя вочы пажылых людзей —  усё гэта прынесла толькі пазітыўныя эмоцыі ўсім яе ўдзельнікам, а галоўнае, тым, для каго яна праводзілася.

Продолжить чтениеНапярэдадні Дня пажылых людзей члены ГА “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці»

27 верасня 2024 года — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не будзь нябачнікам — засвяціся ў цемры!

Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

Продолжить чтение27 верасня 2024 года — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не будзь нябачнікам — засвяціся ў цемры!

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер»

26 верасня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» навучэнцы 8-10 класаў былі запрошаны на дыялогавую пляцоўку «Маладосць — час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер».   Навучэнцы мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб дзейнасці вучнёўскага самакіравання, успомнілі аб працы студатрада ў перыяд летніх канікул, а таксама працу валанцёрскага атрада «ДОМ». На сустрэчу была запрошаная Бяляева І.Г., старшыня Шаняўского сельвыканкама, якая завастрыла ўвагу старшакласнікаў на такіх важных пытаннях, як самавызначэнне ў жыцці, актыўная грамадзянская пазіцыя, як стаць ініцыятыўным.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер»

У рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла вучэбная эвакуацыя працоўнага калектыву і навучэнцаў

     Усе хутка зарыентаваліся і ў адпаведнасці з планам эвакуацыі пакінулі будынак школы. Вучэбная пажарная эвакуацыя- гэта адно з вельмі важных, адказных і складаных мерапрыемстваў у сістэме мер па забеспячэнні пажарнай бяспекі ва ўстанове адукацыі. Мэта мерапрыемства- практычная адпрацоўка дзеянняў педагагічнага складу, тэхнічных работнікаў і навучэнцаў да дзеянняў ва ўмовах пажару і іншых надзвычайных і пазаштатных сітуацый. Такія мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу работнікаў і навучэнцаў нашай установы на важнасці прымянення ўменняў і навыкаў у надзвычайных сітуацыях.

 

Продолжить чтениеУ рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла вучэбная эвакуацыя працоўнага калектыву і навучэнцаў

Навучэнцы 3-5 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з пачатку навучальнага года наведваюць Водны палац г. Пружаны

     Здаровы лад жыцця- аснова здароўя кожнага чалавека. Навучэнцы 3-5 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з пачатку навучальнага года наведваюць Водны палац г. Пружаны з мэтай навучання плаванню.  Умець плаваць- павінен кожны, бо заняткі плаваннем садзейнічаюць выхаванню пачуцця свядомай дысцыпліны, арганізаванасці, настойлівасці і мэтанакіраванасці, смеласці і ўпэўненасці ў сваіх сілах.

Продолжить чтениеНавучэнцы 3-5 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з пачатку навучальнага года наведваюць Водны палац г. Пружаны

26 верасня 2024 года на тэрыторыі першага рэгіёна будзе праходзіць Адзіны дзень бяспекі

     Асноўная задача- прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай медыцынскай дапамогі.

Продолжить чтение26 верасня 2024 года на тэрыторыі першага рэгіёна будзе праходзіць Адзіны дзень бяспекі

Кожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

     Навучэнцы 1-5 класаў здзейснілі экскурсію па аграгарадку Шані і даведаліся шмат новага і цікавага аб прафесіях сваіх бацькоў. Напярэдадні Сусветнага дня без аўтамабіля і ў рамках абласной інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Мы здаровае пакаленне Брэстчыны!» навучэнцы 1-5 класаў, педагогі і члены валанцёрскага атрада «ДОМ» прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным забегу. Рабяты і педагогі з карысцю правялі час: займаліся на трэнажорах, перацягвалі канат, спявалі песні. Што можа быць лепш, чым актыўны адпачынак на свежым паветры!

     Навучэнцы 6-10 класаў наведалі Рэспубліканскі турнір па дзюдо «Кубак адзінства» ў в. Клетнае, які праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і ўмацавання здароўя, а таксама прыцягнення моладзі да актыўнага занятку спортам. Вялікае захапленне ў рабят выклікалі паказальныя выступленні ратавальнікаў МНС і парад выратавальны тэхнікі. З мэтай захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе-80!» навучэнцы 6-10 класаў наведалі брацкую магілу ў аг. Вялікае Сяло. Рабяты ўшанавалі памяць 56 загінуўшых салдат і партызан хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

Члены валанцёрскага атрада па прапагандзе здаровага ладу жыцця «ДОМ» прымаюць актыўны ўдзел у абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы-здаровае пакаленне Брэстчыны!»

     Члены валанцёрскага атрада па прапагандзе здаровага ладу жыцця «ДОМ» прымаюць актыўны ўдзел у абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы- здаровае пакаленне Брэстчыны!» у рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Рабята ў вольны ад вучобы час займаюцца на варкаўт-пляцоўцы ААТ «Шані-аграпрадукт».

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада па прапагандзе здаровага ладу жыцця «ДОМ» прымаюць актыўны ўдзел у абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы-здаровае пакаленне Брэстчыны!»