Сустрэчы ў школе

21 мая адбылася сустрэча вучняў 9 класа з прадстаўнікамі ДУ «Бярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў» і ДУ «Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж», дзе яны пазнаёміліся з умовамі паступлення ва ўстановы, планам прыёму і ўмовамі пражывання падчас навучання.

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Дзень прыроды

У суботу, 19 мая, пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Птушыны свет Беларусі”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў гульні – падарожжы “Па вуліцах “Чырвонай кнігі» і акцыі “Дапаможам прыродзе разам”. 

Старшакласнікі  праявілі свае здольнасці ў экалагічным эрудыцыёне “Прырода на тваёй далоні”. Члены ГА “БРПА” ўдзельнічалі ў VIII раённым злёце прадстаўнікоў аб’яднання, дзе вучні 4 класа былі прыняты ў рады ГА «БРПА».

Продолжить чтениеДзень прыроды

Дзень здароўя. Дзень сям’і

У суботу, 12 мая, вучні школы ў чарговы раз сабраліся на дзень здароўя. Пазнаваўчыя, вясёлыя і займальныя конкурсы, імкненне да перамогі паднялі ўсім цудоўны настрой.

 

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень сям’і

Мы памятаем

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 09.30 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

На мітынг прыйшлі  школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. З прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, звярнуўся да прысутных са шчырымі словамі падзякі за мужнасць і гераізм савецкіх салдат, аддаўшых сваё жыццё за мірнае неба. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.

Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй.  Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.

Продолжить чтениеМы памятаем

Дзень мужнасці і патрыятызму

У суботу, 5 мая, пачаткоўцы наведалі гульнёвы занятак “Школа разведчыкаў”. Вучні 5 — 7 класаў прынялі ўдзел у гадзіне мужнасці “Мы – нашчадкі Перамогі”. Экскурс у гісторыю здзейснілі старшакласнікі, якія паглядзелі і абмеркавалі відэасюжэт “Вайна на западным напрамку”. Члены ГА «БРПА» прынялі ўдзел у аперацыі “Вэтэран жыве побач”.

Продолжить чтениеДзень мужнасці і патрыятызму

Наводзім парадак

Добрай традыцыяй школы стала штогадовае правядзенне аперацыі «Абеліскі». Вучні старшых класаў прыбралі ад апалага лісця тэрыторыю ля помнікаў на месцах дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава і гібелі генерала Бахарава, якія знаходзяцца на тэрыторыі Шаняўскога сельсавета, а таксама ля памятнага знака на радзіме Шырмы Р.Р. у вёсцы Шакуны.

Продолжить чтениеНаводзім парадак

Вясна, праца, кветкі, прыгажосць

Падыходзіць да завяршэння месячнік па добраўпарадкаванні. На працягу некалькіх тыдняў вучні і работнікі шчыравалі на школьных кветніках. Сотні кусцікаў арабісу, віёлы, гваздзікоў турэцкіх былі высаджаны іх руплівымі рукамі.

Зацвілі пасаджаныя восенню прымулы, цюльпаны. Школьны двор радуе вока сваёю чысцінёй і прыгажосцю.

Прыемна, калі праца прыносіць плён.

Продолжить чтениеВясна, праца, кветкі, прыгажосць

Дзень працоўных спраў

У суботу, 28 красавіка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у працоўнай акцыі  “Зробім добрую справу разам!”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў калейдаскопе спартыўных гульняў “Мы любім спорт!”. Старшакласнікі і члены ГА «БРПА» ўдзельнічалі ў акцыі “Чысты лес”, аперацыі “Абеліскі” і працоўным дэсанце “Дапаможам састарэлым”.

Продолжить чтениеДзень працоўных спраў