Чарнобыль быў, ёсць і будзе

26 красавіка 1986 года … Гэтая дата стала асаблівай не толькі для грамадзян Украіны, Беларусі, Расіі, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень згадвае пра падзеі на Чарнобыльскай АЭС. Пра людзей, якія не шкадуючы жыцця і здароўя, сталі на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй. У гэтым годзе спаўняецца 32 гады з дня Чарнобыльскай катастрофы….

З нагоды гэтай памятнай даты ў школе прайшлі інфармацыйныя, класныя гадзіны “Чарнобыль – погляд праз гады”, “Гучыць Чарнобыльскі набат”, “Чарнобыль быў, ёсць і будзе”.

Продолжить чтениеЧарнобыль быў, ёсць і будзе

Чакаем гледачоў

12 мая 2018 у 12.00 у гарадскім Палацы культуры адбудзецца «Свята танца» (справаздачны канцэрт харэаграфічнага аддзялення ДУА «ДШМ ім. Р.Р. Шырмы г. Пружаны».

У якасці гледачоў запрашаюцца навучэнцы 1-4 класаў устаноў адукацыі.

Кошт 2 рублі.

Продолжить чтениеЧакаем гледачоў

Аб удзеле ў акцыі «Бессмяротны полк»

У маі 2018 года будзе арганізавана шэсце калоны «Бессмяротны полк» (старт у 12 гадзін 9 мая па адрасе: г. Пружаны, вул. Р.Шырмы, 17, ад будынка райвыканкама).

Каб стаць удзельнікам шэсця Вам неабходна ўзяць фотаздымак свайго сваяка — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, працаўніка тылу, партызана, вязня канцлагера, які сам ужо ніколі не прыйдзе на мітынг.

Патрабаванні да фотаздымка: фармат А4, пад здымкам указваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця і вайсковае званне або тыя дадзеныя, якімі Вы валодаеце.

Запрашаем прыняць удзел усіх жадаючых.

Продолжить чтениеАб удзеле ў акцыі «Бессмяротны полк»

Збіраем металалом

У школе праводзіцца акцыя па зборы металалому. Актыўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца не толькі вучні, але і іх бацькі. Радзіончык Настасся разам са сваім татам прывезла 134 кг металалому.

Продолжить чтениеЗбіраем металалом

Сумленна працуем — Радзіму мацуем

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву школы ў рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі тэрыторыю ўздоўж дарогі па вуліцы Палявой, смецце на пустцы з боку ад вуліцы Школьнай, дзве аўтамабільныя стаянкі, тэрыторыю ля сталовай ААТ «Шані-аграпрадукт», пабелены дрэвы ў скверы і садзе, высечана маладая порасль уздоўж спартыўнай пляцоўкі. Знайшлася яшчэ работа і на школьным двары.

Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне.

Продолжить чтениеСумленна працуем — Радзіму мацуем

Прафілактычная акцыя

З 18 па 28 красавіка 2018 года на тэрыторыі рэспублікі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля».

Задачы акцыі:

1. Давесці да грамадзян інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў у вырашэнні праблем насілля ў сям’і, палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў.

2. Прыняць меры прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якiя ажыццяўляюць насілле ў сям’і.

Продолжить чтениеПрафілактычная акцыя

Шоу чакае гледачоў

20 красавіка ў 13.00 у гарадскім Палацы культуры адбудзецца праграма цырка «Авацыя» г. Мінск. У праграме — акрабаты і гімнасты, клоўны, дрэсіраваныя жывёлы, шоу музычных бурбалак, 3D лазернае шоу.

Кошт дзіцячага білета на цыркавое прадстаўленне — 7 руб.

Продолжить чтениеШоу чакае гледачоў

Злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху

16 красавіка агітбрыгада «Маячок» прыняла ўдзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху.

Продолжить чтениеЗлёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху

Конкурс «Триумф мастерства»

 Маўленчая размінка  як адзін

са шляхоў удасканалення навыку чытання

Коверзнева І.М., настаўнік пачатковых класаў

Праблема: як прыстасаваць правядзенне маўленчай размінкі да свайго стылю работы, каб павысіць выніковасць адукацыйнага працэсу.

Мэта вопытупавышэнне эфектыўнасці дзейнасці настаўніка па фарміраванні навыку чытання праз арганізацыю і правядзенне маўленчай размінкі на ўроках літаратурнага чытання.

Задачы:

—  ажыццявіць рэфлексію ўласнай практыкі навучання і выявіць праблемы  ў арганізацыі маўленчай размінкі;

—  прааналізаваць выніковасць выкарыстання маўленчай размінкі на ўроках літаратурнага чытання.

Продолжить чтениеКонкурс «Триумф мастерства»