Змагаемся за перамогу
У чацвер, 5 красавіка, прайшоў шашачны турнір паміж вучнямі пачатковых класаў. У групе А (1-2 класы) перамогу святкаваў вучань 1 класа Крукаў Д., у групе В (3-4 клас) перамаглі трэцякласнікі Ляшчынскі А. І Хоміч А.
Сябруем са спортам
З 2 па 7 красавіка ў школе праходзіць тыдзень фізічнай культуры і спорту. У рамках тыдня для дзяцей арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы. Пачаткоўцы прымаюць удзел у спартыўных святах і спартландыях, вучні 5 — 11 класаў спаборнічаюць у спартыўных эстафетах, эстафетах па міні-футболу, першынствах па піянерболу.
Сустрэчы ў школе
4 красавіка вучні 9, 11 класаў сустрэліся з прадстаўнікамі УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”. Падчас гутаркі старшакласнікі даведаліся аб спецыяльнасцях, якія можна набыць у ліцэі, а таксама аб умовах прыёму і навучання ва ўстанове адукацыі.
Дзве сястры — Беларусь і Расія
3 красавіка ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Дзень юнага чытальніка
У суботу, 31 сакавіка, пачаткоўцы падарожнічалі “Па старонках беларускіх казак”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў конкурснай праграме “Гэты цуд завецца кніга” і літаратурным рынгу “У краіне Чыталіі”. Старшакласнікі спаборнічалі ў інтэлектуальным турніры “Па старонках любімых кніг”.
Фінал стартаваў у Пружанах
29 сакавіка вучні 5 — 7 класаў пабывалі на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «ЗОЛОТАЯ ШАЙБА» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі ў Лядовым палацы г. Пружаны.