Пружанскі палацык прапануе

29 сакавіка вучні 5 — 7 класаў наведалі інтэрактыўную выставу «Звар’яцелая лабараторыя» ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Для дзяцей быў арганізаваны паказ розных вопытаў і эксперыментаў ад мінскага Музея навукі «Элементо». У кожным эксперыменце змаглі прыняць удзел і правесці свой уласны эксперымент усе жадаючыя. 

Продолжить чтениеПружанскі палацык прапануе

Адпачынак з карысцю

У сераду, 28 сакавіка, для пачаткоўцаў была арганізавана аглядная экскурсія па г. Пружаны. Настаўнікі пазнаёмілі дзяцей з гісторыка-культурнымі  і спартыўнымі аб’ектамі горада.

Продолжить чтениеАдпачынак з карысцю

Палескі драматычны тэатр запрашае

24 красавіка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбудзецца спектакль «Вова и Маша в Огнедымном царстве».
Пачатак мерапрыемстваў:
для дзецей дашкольнага ўзросту — 10.30;
для вучняў пачатковых класаў устаноў адукацыі — 12.30.

Продолжить чтениеПалескі драматычны тэатр запрашае

Акцыя «Карысныя канікулы»

Падчас канікул для вучняў пачатковых класаў была арганізавана экскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» і Дом рамёстваў. Пачаткоўцы пабывалі на інтэрактыўнай выставе «Звар’яцелая лабараторыя» і на майстар-класе народных творцаў.

Продолжить чтениеАкцыя «Карысныя канікулы»

З 26 па 31 сакавіка ў школе праходзіць акцыя па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва”.

Продолжить чтение

Бацькоўскі сход

24 сакавіка бацькі вучняў 9 класа сабраліся, каб абмеркаваць пытанні завяршэння 2017/2018 навучальнага года. Класны кіраўнік Вашчук А. В. пазнаёміла прысутных з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб завяршэнні 2017/2018 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах сярэдняй адукацыі» і Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Продолжить чтениеБацькоўскі сход

Выбіраем прафесію

23 сакавіка вучні 11 класа сустрэліся з прадстаўнікамі ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт». У ходзе гутаркі старшакласнікі пазнаёміліся з новымі спецыяльнасцямі, на якія можна паступіць у новым навучальным годзе, умовамі паступлення і пражывання падчас вучобы.

Падрабязней: http://www.polessu.by/sites/default/files/files/13-ovrm/01/42_0.pdf

Продолжить чтениеВыбіраем прафесію