Сусветны дзень грамадзянскай абароны

1 сакавіка 2018 года ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Пачаліся мерапрыемствы з вучэбнай эвакуацыі па ўводнай узгарання ў будынку школы. Далей настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Ціхановіч Я. Д. паведаміў вучням аб тым, як праводзіцца апавяшчэнне насельніцтва  пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і дзеяннях па сігналах апавяшчэння ў мірны і ваенны час.

Настаўнікі пачатковых класаў пазнаёмілі малодшых школьнікаў з правіламі аказання пацярпелым першай медыцынскай дапамогі.

Асабліва спадабалася вучням старшых класаў вывучэнне правіл карыстання індывідуальнымі сродкамі абароны. Яны з захапленнем вучыліся прымяняць працівагазы.

Продолжить чтениеСусветны дзень грамадзянскай абароны

Конкурс строю і песні

Апошнім мерапрыемствам у рамках Месячніка патрыятычнага выхавання стала правядзенне конкурсу строю і песні, прысвечанага 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.

Продолжить чтениеКонкурс строю і песні

Міжнародны дзень роднай мовы

Добрай традыцыяй стала ў нашай установе кожны год праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэта свята – нагода для носьбітаў мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Продолжить чтениеМіжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

У суботу, 17 лютага, пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Чаму я размаўляю на беларускай мове?” і гадзіне ціхага чытання “Родная мова, цудоўная мова”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў гульні “Ведай роднае слова”. Старшакласнікі паказалі свае веды ў сваёй гульні “Край мой родны – Белая Русь”.

 

Продолжить чтениеДзень роднай мовы

За ці супраць?

16 лютага вучні 8 — 11 класаў прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Служба ў арміі: за ці супраць». Разам з настаўнікам дапрызыўнай падрыхтоўкі Ціхановічам Я. Д. яны абмеркавалі  актуальныя пытанні аб умовах службы юнакоў у вайсковых частках нашай краіны.

 

Продолжить чтениеЗа ці супраць?

Выбары — 2018

13 лютага расчынілі свае дзверы ўчасткі для датэрміновага галасавання. Члены ўчастковай камісіі дзяжураць па графіку і адкрытыя да дыялогу. У чацвер, 15 лютага, вучні 9 класа разам са сваім класным кіраўніком Вашчук А. В. адправіліся на экскурсію на выбарчы ўчастак №24 Шаняўскога сельсавета, дзе старшыня камісіі Бяляева І. Р. расказала вучням аб правілах галасавання.

Продолжить чтениеВыбары — 2018

Афганістан — наша памяць і боль

Продолжить чтениеАфганістан — наша памяць і боль

Суботні дзень з карысцю

У суботні дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўна – забаўляльнай гульні “Форт Баярд”. Вучні 5 – 7 класаў праявілі свае веды ў інтэлектуальным турніры “Што мы ведаем пра здароўе?” Старшакласнікі наведалі дэтэктыўнае агенства  “Спартыўная субота”.

Продолжить чтениеСуботні дзень з карысцю