Падведзены вынікі

15 студзеня ў школе праведзены агляд-конкурс школьных кабінетаў.

У намінацыі «Удасканаленню няма межаў»  лепшымі  сталі  кабінеты  рускай  мовы  і  літаратуры  (загадчык Вашчук А. В.), нямецкай мовы (загадчык Жырыкава Н. І.).

У намінацыі «Традыцыі  і  стабільнасць»  пераможцамі  названы  кабінеты  фізікі (загадчык  Семянчук В. М.), беларускай мовы  і  літаратуры (загадчык Арабей А. Я.).

Адзначаны ў намінацыі  «На шляху развіцця»  кабінеты  пачатковых  класаў (загадчыкі  Бяляева І. Р.,  Коверзнева І. М.,  ТарасаваМ. Б.), хіміі  (загадчык Граб В. М.).

Усе пераможцы атрымаюць матэрыяльнае заахвочванне.

 

Продолжить чтениеПадведзены вынікі

Дзень шахматыста і шашыста

У суботу, 13 студзеня, пачаткоўцы наведалі пасяджэнне дапытлівых “Гэтыя таямнічыя шахматныя фігуры”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў шашачных баталіях. Старшакласнікі выпусцілі лістоўкі на тэму “Спорт і здароўе –  разам!”.

Продолжить чтениеДзень шахматыста і шашыста

У гасцях у Дзеда Мароза і Снягуркі

3 студзеня вучні нашай школы здзейснілі чароўнае падарожжа ў рэзідэнцыю Дзядулі Мароза. Святочны настрой стварылі казачныя героі Каргота, Вартаўнікі, Сцюжа, Мяцеліца, Лесавік, Млын, а таксама навагоднія сюрпрызы і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. А яшчэ вучні наведалі музей прыроды, дзе пазнаёміліся з жывёльным светам Белавежскай пушчы.

 

Продолжить чтениеУ гасцях у Дзеда Мароза і Снягуркі

У госці да зорак сусветнага кіно і шоу-бізнесу

Старшакласнікаў таксама зацікавіла выстава з адпаведнай назвай,  і яны вырашылі яе наведаць 29 снежня.

Продолжить чтениеУ госці да зорак сусветнага кіно і шоу-бізнесу

Школа сустракае Новы год!

Шмат гасцей сабралася ў школе на навагодні вечар. Казка, разыграная на ім, не толькі развесяліла, але і паказала творчы патэнцыял членаў драматычнага гуртка (кіраўнік Вашчук А. В.).

Вучні 9 класа здзівілі сваімі музычнымі сюрпрызамі, а танцавальная праграма падняла ў навагодні карагод усіх гасцей.

Продолжить чтениеШкола сустракае Новы год!

У Новы год з песнямі і танцамі

Вясёлы, прыгожы і светлы навагодні ранішнік прайшоў ў нашай школе.

Дзякуючы старанням вучням 5 — 9 класаў (пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Каляды А. Г.), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і Баба Яга, Чорт, Кікімара, Лясун, Бураціна, Мальвіна  …

Продолжить чтениеУ Новы год з песнямі і танцамі

Канікулы, канікулы — вясёлая пара

27 снежня вучні 5 — 7 класаў адправіліся на экскурсію ў гарадскі Палац культуры на выставу “Зоркі сусветнага кіно і шоу-бізнесу”. Сфатаграфавацца з героямі любімых кінафільмаў змог любы жадаючы.

Не абмінулі дзеці і навагоднюю ёлку на галоўнай плошчы г. Пружаны, дзе яны з задавальненнем вадзілі карагоды і загадвалі жаданні.   

Продолжить чтениеКанікулы, канікулы — вясёлая пара

Ад шчырага сэрца

З 12 па 22 снежня дзяржаўнай установай спецыяльнай адукацыі «Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» праводзілася благачынная акцыя «Падзяліся цяплом, падары паштоўку». Вучні нашай школы падрыхтавалі паштоўкі з віншаваннямі, якія будуць  перададзены ў ДУСА «Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», а затым дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і асаблівасцямі ў развіцці.

Продолжить чтениеАд шчырага сэрца