Да 135-годдзя з дня нараджэння
13 кастрычніка ў школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Настаўнік усяе Беларусі», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Якуба Коласа.
13 кастрычніка ў школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Настаўнік усяе Беларусі», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Якуба Коласа.
14 кастрычніка вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, прысвечаных Дню маці.
Пачаткоўцы спаборнічалі ў гульні “Прыгоды ў краіне Здароўя”. Вучні 5 — 7 класаў вырабілі віншавальныя паштоўкі “Са святам цябе, матуля!» Старшакласнікі правялі адкрыты дыялог “Маці — ўсякай справе галава”. Члены атрада «Міласэрнасць» арганізавалі віншавальны калейдаскоп “Мая мама лепшая ў свеце”.
У перыяд з 9 па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. На працягу Тыдня прайшлі многія класныя і агульнашкольныя святочныя мерапрыемствы. Шмат шчырых слоў падзякі прагучала ў гонар жанчын-маці. Лепшым падарункам у гэтыя дні быў цудоўны настрой.
12 кастрычніка ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Шмат светлых і пяшчотных слоў прагучала ў адрас самага дарагога ў свеце чалавека. Пачаткоўцы падрыхтавалі для мам канцэрт. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычных кампазіцыях.
У суботу, 7 кастрычніка, пачаткоўцы адправіліся на экскурсію “Вясковымі сцяжынкамі”. Вучні 5 — 7 класаў наладзілі паход у лес “Таямніцы восеньскага лесу”. Старшакласнікі спаборнічалі ў гульні-трэнінгу “На востраве Рабінзона” (практыкум па падрыхтоўцы да паходаў).
У пятніцу, 29 верасня, прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Падрыхтавалі яе вучні разам з работнікамі сельскага клуба. Шмат слоў падзякі прагучала ў адрас настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы.
26 верасня педагог-арганізатар Каляда А. Г. запрасіла вучняў 2 — 4 класаў прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні «Горад Акцябрацк». Дзякуючы цікавым і пазнавальным заданням, вучні змаглі ўзнавіць свае веды аб прыродзе і гісторыі роднага краю, сваёй Радзімы.
26 верасня члены ГА «БРПА» прынялі ўдзел у акцыі «Экалагічны марафон».
У суботу, 23 верасня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты свае правы?”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Падарожжа па горадзе Правоў”. Старшакласнікі змагаліся ў лепшым веданні сваіх правоў у гульні-спаборніцтве “Грамадзянін і права”.
Таксама ў гэты дзень працавалі гурткі і спартыўныя секцыі.
З 15 па 22 верасня ў школе праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці і экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля». З гэтай нагоды, 21 верасня, для вучняў школы была праведзена інфармацыйная гадзіна «Захаваем паветра чыстым». Вучні 9 класа пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Граб В.М. расказалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі.