Паклікаў званок на першы ўрок
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала на школьным двары не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.
Віншаванні гучалі ад дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, старшыні Шаняўскога выканаўчага камітэта С. І. Лапукі. Грашовыя прэміі ад ААТ «Шані-аграпрадукт» былі ўручаны вучням, якія летам актыўна працавалі ў гаспадарцы.
Хутка ў школу!
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 2017/2018 навучальнага года,
адбудзецца 1 верасня ў 9 гадзін.
Колькі каштуюць школьныя падручнікі
Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла, колькі бацькі заплацяць за школьныя падручнікі ў 2017/2018 навучальным годзе. Прыведзены кошт камплектаў падручнікаў для вучняў у Пастанове №104 ад 10.08.2017. Бацькі абавязаны ўнесці плату за падручнікі да 01.10.2017.
1-ы клас — 8 руб. 24 кап.;
2-і клас — 9 руб. 76 кап.;
3-і клас — 10 руб. 98 кап.;
4-ы клас — 6 руб. 70 кап.;
5-ы клас — 12 руб. 01 кап.;
6-ы клас — 13 руб. 32 кап.;
7-ы клас — 20 руб. 28 кап.;
8-ы клас — 8 руб. 79 кап.;
9-ы клас — 8 руб. 03 кап.;
10-ы клас — 11 руб. 08 кап.;
11-ы клас — 13 руб. 98 кап.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе
У 2017/2018 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць дапускацца дзённікі навучэнцаў, выпушчаныя паліграфічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі.
Узоры вокладак дзённікаў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе:
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2017/2018 навучальным годзе
У 2017/2018 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе здзяйсняцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2017 г. па 28 кастрычніка 2017 г.
другая – з 8 лістапада 2017 г. па 23 снежня 2017 г.
трэцяя – з 8 студзеня 2018 г. па 24 сакавіка 2018 г.
чацвёртая – з 2 красавіка 2018 г. па 31 мая 2018 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 10 дзён з 29 кастрычніка 2017 г. па 7 лістапада 2017 г. уключна
зімовыя – 15 дзён з 24 снежня 2017 г. па 7 студзеня 2018 г. уключна
вясновыя – 8 дзён з 25 сакавіка 2018 г. па 1 красавіка 2018 г. уключна
летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2018 г. па 31 жніўня 2018 г.; для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 80 дзён з 13 чэрвеня 2018 г. па 31 жніўня 2018 г. уключна.
Для навучэнцаў I – II класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 12 лютага 2018 г. па 18 лютага 2018 г. працягласцю 7 дзён.
Лета — цудоўная пара
Вучні 6 класа разам са сваім класным кіраўніком Я. Д. Ціхановічам і бацькам Д. Р. Радзіончыкам здзейснілі паход у вёску Шакуны. Там яны мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй вядомага земляка Рыгора Шырмы, ушанаваць памяць воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, і проста адпачыць.
Памяць
Напярэдадні 76-ай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» наведалі памятныя мясціны горада Пружаны. Яны даведаліся аб населеных пунктах, якія былі знішчаны падчас ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з подзвігамі воінаў-землякоў, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.
Адпачываем з асалодай
Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» з задавальненнем прымаюць удзел у разнастайных мерапрыемствах: казачных эстафетах, конкурсах загадак, малюнкаў, гадзінах ціхага чытання, спартыўных гульнях, экскурсіях, кіналекторыях.