У Рэспубліцы Беларусь 22 верасня 2024 года будзе праводзіцца экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля»

       Мэта правядзення гэтай акцыі – папулярызацыя гарадскога пасажырскага транспарту агульнага карыстання, экалагічна чыстых відаў транспарту, пешаходных прагулак, здаровага ладу жыцця і захаванне экалогіі муніцыпальных утварэнняў, а таксама прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя. Пружанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў раёна далучыцца да правядзення штогадовай экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».

Продолжить чтениеУ Рэспубліцы Беларусь 22 верасня 2024 года будзе праводзіцца экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля»

13 верасня беларуская піянерыя адзначае дзень БРПА

     Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню БРПА, прайшлі ў піянерскай дружыне імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». На перапынках усе атрады мелі магчымасць згуляць у гульню «Піянерскі лабірынт», якую прыдумалі піянеры нашай школы. Гульня дапамагае раскрыцца лідарскім якасцям піянера, з’яднаць калектыў. Святочны дзень завяршыўся ўрачыстым зборам піянерскай дружыны «Салют, БРПА!». Віншуем усіх піянераў і жадаем ім далейшых перамог і здзяйсненняў!

Продолжить чтение13 верасня беларуская піянерыя адзначае дзень БРПА

13 верасня- Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

     Беларуская піянерыя- школа выхавання падрастаючага пакалення ў духу любові і адданасці Радзіме. Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі  — свята, якое аб’ядноўвае сучасных акцябрат, піянераў, піянерважатых, і тых, хто ў душы застаецца піянерам нашай краіны – Рэспублікі Беларусь. Піянеры правялі віншавальную акцыю да Дня нараджэння БРПА. Піянерская дружына імя Марата Казея жадае ўсім рабятам новых слаўных пачынанняў, моладзевага аптымізму, надзейных сяброў, поспехаў ва ўвасабленні задуманага, радасці ад дасягнутай мэты, выдатнага настрою!

 

Продолжить чтение13 верасня- Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

Педагогі і навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у свяце аграгарадка Шані «Мілы сэрцу куток — мой аграгарадок»

     Было нямала душэўных песень, добрых слоў у адрас жыхароў аграгарадка, прыемных сюрпрызаў і падарункаў.

Продолжить чтениеПедагогі і навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у свяце аграгарадка Шані «Мілы сэрцу куток — мой аграгарадок»

Кожную суботу разам. Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

     Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Сакрэты беларускай мовы». Навучэнцы 5-7 класаў наведалі інтэрактыўную пляцоўку «Беларуская пісьменнасць» з удзелам загадчыка Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кабрынец Т. Ф. Выдатным завяршэннем Тыдня спорту і здароўя стаў турнір па валейболе ў рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Каманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» была ўзнагароджана дыпломам 1 ступені. Віншуем рабят і настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з перамогай!

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Навучэнцы нашай школы на працягу Тыдня спорту і здароўя прымалі актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах

     3 верасня 2024 года ва ўсіх школах Беларусі стартавала Рэспубліканскае спартыўнае мерапрыемства «Тыдзень спорту і здароўя». Асноўнай мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця і прыцягненне моладзі да ўдзелу ў розных спартыўных мерапрыемствах. Навучэнцы нашай школы на працягу тыдня прымалі актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, якія далі магчымасць праявіць дзецям свае лепшыя якасці і таленты.

Продолжить чтениеНавучэнцы нашай школы на працягу Тыдня спорту і здароўя прымалі актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах