Дзень Зямлі
У суботу, 22 красавіка, вучні 5 — 11 класаў прынялі ўдзел у акцыях “Чыстая вёска”, “Чысты вадаём”, “Чысты лес”.
У суботу, 22 красавіка, вучні 5 — 11 класаў прынялі ўдзел у акцыях “Чыстая вёска”, “Чысты вадаём”, “Чысты лес”.
20 красавіка ў школе прайшла гадзіна прафарыентацыі «Прафесіі, якія запатрабаваныя ў ААТ «Шані-аграпрадукт». Перад вучнямі 9 — 11 класаў выступілі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Раманава Л. Н. і загадчык МТФ в. Кацёлкі Курыловіч Т. А.
У школе завяршылася акцыя па збору металалому. Не толькі вучні, але і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у акцыі.
14 красавіка старшакласнікі сустрэліся з прадстаўнікамі Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці». Яны пазнаёміліся з прафесіямі, якія можна атрымаць у ліцэі, а таксама з умовамі навучання і пражывання.
У суботу, 8 красавіка, вучні 1 — 11 класаў прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Пасля вучняў пачатковых класаў запрасілі на спартыўна-забаўляльную праграму «Спартыўны экспрэс». Вучні 5 — 7 класаў ўдзельнічалі ў гульні — падарожжы па шляхах Алімпіі. Старшакласнікі спаборнічалі ў эстафеце “Мы за спорт!”.
У рамках Сусветнага дня здароўя ў школе прайшло спартыўнае свята «О, спорт — ты мір!». Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у эстафеце, скачках, гульнях.
З 1 па 29 красавіка ў школе праводзіцца Месячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні. Работнікі і вучні нашай школы прымаюць самы актыўны ўдзел у гэтай акцыі. Прыбраны прышкольны ўчастак, высаджаны кветкавыя расліны для азелянення тэрыторыі школы, актыўна вядзецца работа па навядзенні парадку вакол помнікаў у в. Шані, в. Козі Брод, в. Шакуны.
У школе працягваецца акцыя па збору металалому. Прыемна, што вучні і іх бацькі ўсё ахвотней далучаюцца да ўдзелу ў гэтай акцыі.
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 3 па 28 красавіка 2017 года праводзіцца рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе .