Гукаем вясну
22 сакавіка вучняў 5 класа запрасілі на фальклорнае свята «Саракі», дзе яны мелі магчымасць пазнаёміцца са старажытнымі абрадамі гукання вясны.
22 сакавіка вучняў 5 класа запрасілі на фальклорнае свята «Саракі», дзе яны мелі магчымасць пазнаёміцца са старажытнымі абрадамі гукання вясны.
22 сакавіка ў школе прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 75-годдзю трагедыі ў Хатыні.
17 сакавіка вучні 6 – 9 класаў прынялі ўдзел у спартыўна-гульнёвай праграме “Спортивное движение – наше увлечение”, якая праходзіла ў ДУА «СШ № 1 г. Пружаны». Вынікам спаборніцтваў стала І месца.
Віншуем!
З 12 па 17 сакавіка ў школе прайшоў Тыдзень прафарыентацыі.
За гэты час навучэнцы наведалі інтэрактыўныя гульні, конкурсныя праграмы, паўдзельнічалі ў інфармацыйных і інтэлектуальных марафонах і экскурсіях на тэму «Свет прафесій». Падчас удзелу ў мерапрыемствах яны даведаліся аб новых сучасных прафесіях, што дапаможа ім вызначыцца са сваім прафесійным будучым.
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзесяць прадстаўнікоў таленавітай моладзі Пружаншчыны, у ліку якіх выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, ездзілі на ўрачыстае ўручэнне пашпартоў у Мінск. Сярод іх была і вучаніца нашай школы Германовіч Аліна. Цырымонія адбылася ў Авальнай зале Дома ўрада з удзелам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Іванавіча Качыны і Анатоля Уладзіміравіча Ткачука.
13 сакавіка для вучняў школы прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя асноўнаму закону Рэспублікі Беларусь, на аснове якога фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства.
У суботу, 10 сакавіка, пачаткоўцы адправіліся ў падарожжа “У горад Здароўя са Смяшарыкамі” і прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мы любім спорт!” Спаборніцтвы па скачках “Лепшы сярод лепшых!” чакалі сваіх пераможцаў сярод вучняў 5 – 11 класаў. Эстафета “Вышэй, хутчэй, далей” паміж вучнямі сярэдняга звяна ўзбадзёрыла не толькі гульцоў, але і гледачоў. Гульня-квэст “Мы за здаровы лад жыцця!” паклікала старшакласнікаў.
Святочны настрой панаваў у школе 7 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, сястрычак, сябровак вучні падрыхтавалі віншавальную паштоўку. У выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка і гуртка «Звонкія галасы» гучалі песні, вершы, цудоўныя мелодыі.
1 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з наркотыкамі. У гэты дзень вучняў 9, 11 класаў запрасілі абмеркаваць пытанні па тэме «Як жыць сёння, каб мець шанс убачыць заўтра?»
1 сакавіка 2018 года ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
Пачаліся мерапрыемствы з вучэбнай эвакуацыі па ўводнай узгарання ў будынку школы. Далей настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Ціхановіч Я. Д. паведаміў вучням аб тым, як праводзіцца апавяшчэнне насельніцтва пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і дзеяннях па сігналах апавяшчэння ў мірны і ваенны час.
Настаўнікі пачатковых класаў пазнаёмілі малодшых школьнікаў з правіламі аказання пацярпелым першай медыцынскай дапамогі.
Асабліва спадабалася вучням старшых класаў вывучэнне правіл карыстання індывідуальнымі сродкамі абароны. Яны з захапленнем вучыліся прымяняць працівагазы.