Крок у гісторыю

У цікавае віртуальнае падарожжа “Знакамітыя жанчыны Беларусі” адправіліся вучні пачатковых класаў разам з настаўнікам Тарасавай М. Б. Знаёмства з матэматыкамі, спартсменамі, акцёрамі, асветнікамі дало магчымасць акунуцца ў гістарычнае мінулае і сучаснае краіны.

Продолжить чтениеКрок у гісторыю

Разам сябруем – разам працуем

Завяршыўся тыдзень працоўнага навучання, у ходзе якога вучні мелі магчымасць паказаць свае ўменні, праявіць сваю творчую фантазію, павучыцца новаму. За гэты час вучні паўдзельнічалі ў разгадванні крыжаванак, конкурсе юных майстроў “Зрабілі самі, сваімі рукамі”, творчай майстэрні “Разам сябруем – разам працуем”, выпуску віншавальных паштовак і выставах творчых работ. Таксама яны пазнаёміліся з многімі карыснымі прафесіямі, праглядзеўшы і абмеркаваўшы прэзентацыю «Фестываль прафесій”.

Продолжить чтениеРазам сябруем – разам працуем

Спаборнічалі з карысцю

Шмат цікавага і пазнавальнага даведаліся пачаткоўцы, прыняўшы ўдзел у суботняй конкурснай праграме для дзяўчынак “Зорная гадзіна”, на якую ўсіх запрасіла Тарасава М. Б.

Продолжить чтениеСпаборнічалі з карысцю

Абмяркоўваем праблему

У сераду, 1 сакавіка, вучні школы сустрэліся з настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы айцом Сергіем. Тэмай для абмеркавання стала пытанне ўжывання падлеткамі наркатычных рэчываў.

Продолжить чтениеАбмяркоўваем праблему

Абмен вопытам

28 лютага класныя кіраўнікі школы наведалі інфармацыйную гадзіну на тэму «Падзеі  ў Рэспубліцы Беларусь», на якую ўсіх запрасіла класны кіраўнік 11 класа Менжынская Г. А.

 

Продолжить чтениеАбмен вопытам

Нашы рукі не для суму

З 27 лютага ў школе пачаўся тыдзень працоўнага навучання. Адкрыўся ён запрашэннем вучняў школы да ўдзелу ў конкурсах, гульнях, конкурсных праграмах, літаратурна-музычных кампазіцыях.

У першыя дні ўсіх запрасілі наведаць літаратурна-музычную кампазіцыю “Труд – дело чести, будь в труде на первом месте“,  выставу літаратуры “Свет прафесій”, конкурсныя праграмы “Беларускія гаспадынькі“ і “Супердзеткі”.

Продолжить чтениеНашы рукі не для суму

Суперважаты

25 лютага ў СШ № 4 г. Пружаны прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Суперважаты» сярод важатых піянерскіх дружын. Дзякуючы падтрымцы агітбрыгады вучняў школы, пераможцам конкурсу ў намінацыі «Вопыт і майстэрства» стала Каляда А. Г.

Продолжить чтениеСуперважаты

З любоўю да песні, з павагай да абаронцаў Айчыны

Яркім і запамінальным стала закрыццё месячніка патрыятычнага выхавання, якое завяршылася конкурсам інсцэніраванай песні. У ім прынялі ўдзел усе вучні школы.

Прагучалі як песні ваенных гадоў (“Кацюша”, “У лесе прыфрантавым”, “У зямлянцы”, “Тальяначка”), так і сучасныя патрыятычныя кампазіцыі (“Шлі салдаты на вайну”, “Вайна”, “Пра тую вясну”). Удзельнікі праявілі столькі фантазіі і таленту, што журы складана было вызначыцца ў выбары лепшых.

У выніку перамогу святкавалі вучні 5, 6 і 8 класаў, якія прадставілі на суд гледачоў песні “Пра тую вясну” і “У лесе прыфрантавым”.

Свята песні падарыла ўсім шмат прыемных момантаў.

Продолжить чтениеЗ любоўю да песні, з павагай да абаронцаў Айчыны

Мова родная мая

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, у ходзе якіх вучні паказалі добрае веданне беларускай мовы, прыгадалі вершы, песні беларускіх аўтараў.

Продолжить чтениеМова родная мая