Выбіраем прафесію

11 студзеня адбылася сустрэча вучняў 10, 11 класаў з дацэнтам кафедры «Фітапаталогіі і хімічнай абароны раслін» Гродненскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Міхальчыкам Васіліем Ціханавічам. Навучэнцаў пазнаёмілі са спецыяльнасцямі, якія можна набыць ва ўніверсітэце, формамі і тэрмінамі навучання, уступнымі іспытамі. А тым, хто жадае прайсці папярэднюю падрыхтоўку да іспытаў, прапануюць дзённыя, вячэрнія і кароткатэрміновыя падрыхтоўчыя курсы.

Продолжить чтениеВыбіраем прафесію

Адпачываем з карысцю

5 студзеня, напярэдадні Каляд, вучні пачатковых класаў наведалі творчую майстэрню “Прыляцеў да нас Анёл”, дзе змаглі праявіць свае творчыя здольнасці ў падрыхтоўцы вырабаў з падручных матэрыялаў. А таксама паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне «Казачная экалогія».

Продолжить чтениеАдпачываем з карысцю

Падтрымаем птушак

З снежня 2016 па сакавік 2017 года праводзіцца раённая экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!» Вучні нашай школы прымаюць у ёй актыўны удзел. У час акцыі яны займаюцца вырабам кармушак і падкормкай птушак, а таксама удзельнічаюць у разнастайных выхаваўчых мерапрыемствах.

Продолжить чтениеПадтрымаем птушак

Нятканы свет

4 студзеня вучні 8 — 10 класаў наведалі ТАА «Нятканы свет», дзе пазнаёміліся з вытворчасцю нятканых матэрыялаў. Цікавую і пазнавальную экскурсію правяла тэхнолаг прадпрыемства Буцько Ірына Аляксееўна. Вучні даведаліся, дзе можна атрымаць прафесію аператара для работы на прадпрыемствах адпаведнага накірунку.

Таксама вучні змаглі адпачыць, наведаўшы Лядовы палац г. Пружаны.

Продолжить чтениеНятканы свет

Сустракаем Новы год

30 снежня настаўнікі і вучні школы прынялі ўдзел у тэатралізаваным навагоднім прадстаўленні, якое наладзілі работнікі сельскага клуба для жыхароў аграгарадка Шані.

Продолжить чтениеСустракаем Новы год

Дарагія вучні, паважаныя калегі, бацькі і госці сайта!

На парозе 2017 год.

Няхай кожнаму з вас ён прынясе шмат прыемных момантаў, будзе багаты на новыя сустрэчы, здзяйсненні і творчыя знаходкі.

Няхай у вашых дамах жывуць мір і згода, заўсёды будзе мірным неба над нашай Беларуссю.

Дабрабыту, шчасця, здароўя вам і вашым блізкім.

 З павагай дырэктар Шаняўской школы Алена Ярмашэвіч

Продолжить чтение

Школа святочная

Як і належыць, да навагодніх і калядных свят школа рыхтавалася загадзя. Незвычайныя фіранкі з бялюткіх сняжынак упрыгожылі вокны калідора школы, а кожны вучэбны кабінет падрыхтаваў сваё адметнае ўбранства. Абнавіліся калядныя вянкі, многія з якіх зроблены з прыродных матэрыялаў. Тонкія, далікатныя шары з нітак упрыгожылі фае і ўваход у школу.

Вынікам калектыўнай творчай справы дзяўчынак 8 — 11 класаў стала ёлка з тэкстыльнымі цацкамі ручной работы.

А ў вячэрні час будынак аздабляюць агні святочнай ілюмінацыі.

Продолжить чтениеШкола святочная

У госці да Дзеда Мароза і Снягуркі

28 снежня вучні нашай школы дзейснілі чароўнае падарожжа ў рэзідэнцыю Дзядулі Мароза. Святочны настрой стварылі казачныя героі Каргота, Вартаўнікі, Сцюжа, Мяцеліца, Лесавік, Млын, а таксама навагоднія сюрпрызы і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. А яшчэ вучні наведалі музей прыроды, дзе пазнаёміліся з жывёльным светам Белавежскай пушчы.

Продолжить чтениеУ госці да Дзеда Мароза і Снягуркі