Дзень паэзіі

У суботу, 18 лістапада, пачаткоўцы наведалі літаратурную гадзіну “Незабыўны Мікола Засім”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў вершаў Быць паэтам – то не вельмі лёгка…” і конкурсе-віктарыне “Мікола Засім – наш зямляк”. Cтаршакласнікі спаборнічалі ў брэйн – рынгу “Ведай сваіх землякоў”. 

Продолжить чтениеДзень паэзіі

Мікола Засім — паэт, чалавек, змагар…

Пад такой назвай 17 лістапада для вучняў 5 — 7 класаў прайшоў літаратурны турнір, у ходзе якога каманды «Рамонак» і «Васілёк» чыталі і інсцэніравалі вершы Міколы Засіма, адказвалі на пытанні аб жыццёвым шляху паэта-земляка.

Продолжить чтениеМікола Засім — паэт, чалавек, змагар…

Быў заўсёды ён з народам

З 16 па 22 лістапада ў школе праходзяць Засімаўскія дні. На працягу гэтага тыдня будуць праведзены мерапрыемствы, у ходзе якіх удзельнікі і гледачы змогуць яшчэ раз прайціся па жыццёвых пуцявінах паэта-самародка і зазірнуць у яго паэтычны свет.

Вучні пачатковых класаў наведалі літаратурна-музычны калейдаскоп «Жыццё і творчасць Міколы Засіма». Для вучняў 5 — 7 класаў арганізаваны гадзіны ўспамінаў «Яго імя носіць наша школа» і «Мікола Засім — наш зямляк». Талент у дэкламаванні вершаў Міколы Засіма праявілі старшакласнікі, якія прынялі ўдзел у гадзіне паэзіі «Мікола Засім — паэт-самародак». 

Продолжить чтениеБыў заўсёды ён з народам

Геаграфія — цікавая навука

Цікава і змястоўна прайшоў тыдзень геаграфіі ў нашай школе. Шмат разнастайных мерапрыемстваў наведалі навучэнцы. Завяршыўся ён стварэннем калажаў па тэме «Такія розныя мацерыкі».

Продолжить чтениеГеаграфія — цікавая навука

Мой родны куточак

13 лістапада вучні 5, 6, 8 класаў сталі ўдзельнікамі кіналекторыя «Пружанскі край». У ходзе мерапрыемства вучні глядзелі відэафрагменты пра горад Пружаны і Пружанскі раён, адгадвалі аб’екты па фотаздымках, працавалі з картай і статыстычнай інфармацыяй, слухалі і спявалі гімн горада Пружаны.

Продолжить чтениеМой родны куточак

Дзень спартыўнай гульні

У суботу, 11 лістапада, усе вучні школы гулялі ў спартыўныя гульні футбол, баскетбол, піянербол, валейбол.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Паласа перашкод”. Вучні 5 — 7 класаў змагаліся ў спартыўнай эстафеце “Спрытныя і смелыя”. Старшакласнікі паказвалі свае веды ў інфармацыйна-спартыўным конкурсе “Алімпіяда-да-да!”.

Продолжить чтениеДзень спартыўнай гульні

Вучымся берагчы рэсурсы

11 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. У рамках тыдня геаграфіі 10 лістапада ў школе выступіла агітбрыгада «Мы — за энергазберажэнне!».

Таксама ў ходзе экалагічнай акцыі “Захаваем планету разам!” 11 лістапада вучнямі былі падрыхтаваны буклеты, якія пазнаёмілі жыхароў аграгарадка Шані з гэтай падзеяй і далі рэкамендацыі, як зберагчы электраэнергію.

Продолжить чтениеВучымся берагчы рэсурсы

Беражыце планету

10 лістапада настаўніца геаграфіі Граб В. М. запрасіла вучняў 5 — 7 класаў на пазнаваўчую гадзіну «Беражыце Зямлю, беражыце!». Вучні пазнаёміліся з інтэрактыўным плакатам «Планета Зямля», выказалі меркаванні, што  неабходна рабіць,  каб захаваць нашу планету.

Продолжить чтениеБеражыце планету

Свая гульня «Геаграфічная кругасветка» была арганізавана для вучняў 9 і 11 класаў. Каманды «Тарнада» і «Крышталь» адказвалі на пытанні па наступных катэгорыях: «Мацерыкі», «Акіяны», «Краіны свету», «Краіны Еўропы», «Сталіцы». У выніку перамагла каманда 9 класа «Тарнада», якая набрала 267 балаў.

Продолжить чтение