Вывучаем геаграфію
З 8 па 15 лістапада ў школе праходзіць тыдзень геаграфіі. Пачаўся тыдзень з інтэрактыўнай гульні «Геаграфічны калейдаскоп», дзе вучні адгадвалі назвы мацерыкоў, чыталі вершы, спявалі песні.
З 8 па 15 лістапада ў школе праходзіць тыдзень геаграфіі. Пачаўся тыдзень з інтэрактыўнай гульні «Геаграфічны калейдаскоп», дзе вучні адгадвалі назвы мацерыкоў, чыталі вершы, спявалі песні.
У ходзе ролевай гульні ”Хочаш быць здаровым – будзь ім”, вучні 9 класа мелі магчымасць яшчэ раз абмеркаваць праблему дрэнных звычак сярод старшакласнікаў.
У суботу, 4 лістапада, пачаткоўцы прынялі ўдзел у пазнаваўчай гадзіне “Ад пяра да камп’ютара”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў інтэлектуальным рынгу “Знаўца прыроды”. Старшакласнікі наведалі інтэрактыўную гульню “Разумнікі і разумніцы”. Усе вучні школы і члены ГА “БРСМ” удзельнічалі ў акцыі па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва”.
2 лістапада вучняў 5 — 7 класаў запрасілі да ўдзелу ў конкурснай праграме “Знаўцы спорту”, дзе яны паказалі добрыя веды аб алімпійскіх відах спорту, беларускіх спартсменах і іх дасягненнях. Таксама ў гэты дзень працавалі спартыўныя секцыі.
Пазнаёміцца з самымі важнымі культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі Пружаншчыны і прыкладамі духоўна-маральнай дзейнасці гістарычных асоб змаглі вучні пачатковых класаў, наведаўшы 2 лістапада музей-сядзібу «Пружанскі палацык».
1 кастрычніка вучні 9, 11 класаў наведалі Прафарыентацыйны цэнтр Ліцэя № 1 г. Брэста, дзе мелі магчымасць прайсці тэсты і атрымаць індывідуальную кансультацыю псіхолага па выбары прафесіі. Таксама вучні пабывалі ў залах музейнага комплексу ўстановы адукацыі: «Бабуліна школа», «Запаветны напеў Белавежы», «Брэст — горад будучыні». Незабыўным стала наведванне залы атракцыёнаў і кіназалы 5D у кінатэатры «Беларусь».
Вучань 9 класа Зуеў Віктар і вучаніца 6 класа Парфенюк Ганна прынялі ўдзел у раённым конкурсе малюнкаў «Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў». Чакаем вынікаў.
Вучаніца 4 класа Курыльчук Аліна прыняла ўдзел у раённым інтэлектуальным марафоне «Познайка-2017».
1 лістапада вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Восень дрэвы запаліла”.
З 8 па 10 лістапада 2017 года праходзіць Міжнародны конкурс прамоўніцкага майстэрства «Сила слова», які дапаможа ўсім знаўцам замежнай мовы знайсці сваіх аднадумцаў. Кошт удзелу ў конкурсе складае 29 беларускіх рублёў. Падрабязней глядзіце www.academy.edu.by у раздзеле «Мерапрыемствы-конкурсы, выставы, алімпіяды».