Прававая субота

У суботу, 23 верасня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты свае правы?”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Падарожжа па горадзе Правоў”. Старшакласнікі змагаліся ў лепшым веданні сваіх правоў у гульні-спаборніцтве  “Грамадзянін і права”.

Таксама ў гэты дзень працавалі гурткі і спартыўныя секцыі.

Продолжить чтениеПрававая субота

ВЫДАТКУЕМ АДЗІН ДЗЕНЬ НА КАРЫСЦЬ ЧЫСТАГА ПАВЕТРА!

З 15 па 22 верасня ў школе праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці і экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля». З гэтай нагоды, 21 верасня, для вучняў школы была праведзена інфармацыйная гадзіна «Захаваем паветра чыстым». Вучні 9 класа пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Граб В.М.  расказалі  шмат цікавай і карыснай інфармацыі.

Продолжить чтениеВЫДАТКУЕМ АДЗІН ДЗЕНЬ НА КАРЫСЦЬ ЧЫСТАГА ПАВЕТРА!

Ведай правілы пажарнай бяспекі

19 верасня ўсёй школай праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак пажару. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок,  адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.

Продолжить чтениеВедай правілы пажарнай бяспекі

Мы ўспомнім Францішка Скарыну, што радзіўся калісь над Дзвіною

У аўторак, 19 верасня, вучні школы наведалі мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Арабей А. Я. і прысутныя прайшлі жыццёвымі сцежкамі прадстаўніка беларускай культуры эпохі Адраджэння Ф. Скарыны, які ўвайшоў у гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном.

Продолжить чтениеМы ўспомнім Францішка Скарыну, што радзіўся калісь над Дзвіною

Ведай прыроду роднага краю

У суботу, 16 верасня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у экалагічнай гульні “Свет жывёл”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Сябры прыроды”. Старшакласнікі паўдзельнічалі ў конкурсна – гульнёвай праграме “Асеннія забавы”.

 

Продолжить чтениеВедай прыроду роднага краю

Правапарушэнні і адказнасць

У пятніцу, 15 верасня, участковы інспектар Ліцкевіч М. П. правёў з вучнямі старэйшых класаў прафілактычную гутарку на тэму «Прафілактыка правапарушэнняў».

 

Продолжить чтениеПравапарушэнні і адказнасць

Засцеражы сябе ад бяды

13 верасня вучняў пачатковых класаў запрасілі на ўрок прафілактыкі «Бяспечная азбука». Пачаткоўцы пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях, паслухалі парады цётухны Савы, паглядзелі мультыплікацыйны фільм, атрымалі ў падарунак кнігі на адпаведную тэматыку.

Продолжить чтениеЗасцеражы сябе ад бяды