Акцябронак, піянерам быць гатовы
20 верасня для вучняў пачатковых класаў была праведзена гульня-падарожжа “Акцябронак, піянерам быць гатовы?”. Галоўнымі ўдзельнікамі былі другакласнікі. У ходзе гульні яны рыхтаваліся да ўступлення ў акцябраты.
20 верасня для вучняў пачатковых класаў была праведзена гульня-падарожжа “Акцябронак, піянерам быць гатовы?”. Галоўнымі ўдзельнікамі былі другакласнікі. У ходзе гульні яны рыхтаваліся да ўступлення ў акцябраты.
У суботу, 17 верасня, пачаткоўцы адправіліся ў гульнёвае падарожжа ў Краіну прававых ведаў. Затым іх чакала спартыўная эстафета “Заалагічныя забегі”.
Інтэлектуальная гульня “Я чалавек! Я маю права” прайшла сярод вучняў сярэдняга звяна. Дзеці разам з настаўнікам Ціхановічам Я. Д. праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю.
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі. У гэты дзень для вучняў 5 – 6 класаў прайшоў бенефіс “Ёсць такі чытач”. У ходе мерапрыемства вучні самі мелі магчымасць праглядзець свае чытацкія фармуляры і выявіць лепшых, самых актыўных чытачоў гэтага навучальнага года.
13 верасня ў піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшоў збор-старт “Піянерская арганізацыя і я гаспадар у ёй”. Збор праходзіў у форме гульні-падарожжа. Піянеры па чарзе выбіралі заданні, выконвалі іх, а потым прадстаўлялі на суд журы. У ходзе мерапрыемства піянеры развівалі пазнаваўчы інтарэс і замацоўвалі веды па Статуту ГА “БРПА”.
13 верасня для вучняў пачатковых класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна “Выбары – 2016”. Перад вучнямі выступіла намеснік старшыні выбарчай камісіі Бяляева І.Р., якая пазнаёміла ўсіх прысутных з ходам галасавання на Шаняўскім выбарчым участку. Потым дзеці ў гульнёвай форме пазнаёміліся з ходам галасавання і выбралі адзінага любімага казачнага героя.
На ўрок-падарожжа «Горад здароўя» ў суботні дзень запрасіла пачаткоўцаў настаўніца Коверзнева І. М.
Чароўны забаўляльны свет біялогіі вучні 5 — 6 класаў пачалі з заняткаў гуртка «Юны біёлаг». Члены гуртка вывучалі пад мікраскопамі разнастайныя біялагічныя аб’екты.
Дзень здароўя, прысвечаны пачатку навучальнага года, пачаўся з агульнашкольнага пастраення. Намеснік дырэктара Жэдзік Г. М. пажадала ўсім моцнага здароўя, цярпення, натхнення і перамогі ў правядзенні легкаатлетычнай эстафеты.
|
У час правядзення аперацыі “Абеліск” была добраўпарадкавана тэрыторыя вакол помніка Ахвярам фашызму в. Шані.
Шостага верасня расчынілі свае дзверы ўчасткі для датэрміновага галасавання. Члены ўчастковай камісіі дзяжураць па графіку і адкрытыя да дыялогу. У пятніцу старшакласнікі разам з педагогам-арганізатарам наведаліся на выбарчы ўчастак №24 Шаняўскога сельсавета. Член камісіі Рубель А.І. расказала вучням аб правілах галасавання.